Бегчы
7637 / 0
27.12.2013

Сюрэалістычны кліп-даганялка ад Akute

У трэцім туры відэа-чарту на Tuzin.fm гурт Akute прадстаўляе свой першы афіцыйны кліп на песьню «Бегчы».

Відэа на песьню з будучага трэцяга альбому каманды здымалі ўвосень 2013 году на Валожыншчыне, у тым ліку на хутары Шаблі. Увесь працэс здымак заняў трое сутак, а гатовы ролік быў прадстаўлены 21 лістапада на буйным расейскім культурніцкім партале Colta.ru, фактычным пераемніку OpenSpace.ru. Расейцы назвалі Аkute «найлепшым новым гуртом, які сьпявае па-беларуску».

У роліку ўзялі ўдзел усе тры ўдзельнікі гурта — Стас Мытнік, Раман Жыгараў і Павал Філатаў, а галоўную ролю сыграла дзяўчына Алена.

«Першапачаткова рэжысэрская задума была ў тым, што гераіня ў вобразе блудніцы хаваецца ад нас ды імкнецца зьбегчы, а мы яе даганяем, — распавядае Tuzin.fm аўтар песьні Раман Жыгараў. — Але ідэя падчас працы трансфармавалася і мы адышлі ад дакладнай сюжэтнай лініі. Па выніку выйшаў сюрэалістычны відэашэраг, дзе сэнс зьяўляецца тады, калі паўстае канкрэтны вобраз».

Музыкі з Аkute кажуць, што яны цалкам даверыліся рэжысэру Арцёму Лобачу і засталіся задаволеныя вынікам працы.

Akute Бегчы (рэжысэр — Арцём Лобач). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Тэгi: