
Nizkiz. Убачыць дэманаў і ўратавацца
У новым туры відэачарту на TuzinFM гурт Nizkiz прэзэнтуе кліп рэжысэра Андрэя Грынька на песьню «Люстэрка».
Са словаў лідэра каманды Аляксандра Ільіна, песьня (а разам з тым і кліп на яе) «Люстэрка» — гэта ў пэўным сэнсе працяг гісторыі, якая распавядалася ў папярэднім самотніку «Интроверт». «Калі там была гісторыя пра тое, як зьбегчы, хай сабе і ненадоўга, ад зьнешняга сьвету ў свой утульны сусьвет, то тут адбываецца куды большае пазнаньне сябе. Але не самакапаньне — гэта важна! Калі мы заглядаем у сябе, як у люстэрка, мы можам пабачыць там некалькі асобаў ці нават дэманаў, якія з часам і пад уплывам розных фактараў могуць пачаць з намі суіснаваць! Ну і канечне, у песьні тлумачыцца тое, хто і што можа даць рады пазбыцца гэтага. Пэўна, кожны пабачыць свой адказ у гэтым відэа», — зазначыў Аляксандар у камэнтары для TuzinFM.
Кліп здымала прафэсійная каманда. Рэжысэрам выступіў Андрэй Грынько, апэратам — Аляксандар Алейнікаў. У галоўнай ролі зьняўся актор Беларускага моладзевага тэатру Антон Макуха, а таксама акторы Настасься Белка і Цімур Нядзьведзь.
Nizkiz — Люстэрка (рэжысэр — Андрэй Грынько)
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ