Трывай
5977 / 0
08.03.2016

Naka ставіць кропку (відэа)

Наста Шпакоўская прадстаўляе на Tuzin.fm кліп на песьню «Трывай» — апошняе відэа з альбому «Мая малітва». Сьпявачка кажа, што гэта сваеасаблівая кропка, якая падкрэсьлівае асноўную задуму беларускамоўнага рэлізу.

Кліп на «Трывай» стаў рэжысэрскім дэбютам Насты Шпакоўскай. Сьпявачка вырашыла зрабіць ролік сама, а ў якасьці апэратара паклікала Аляксея Арсенцьева, ляўрэата расейскай прэміі «Ніка».За мастацкую частку відэа адказвала Наста Шастак. «Задума кліпа вельмі простая. Ён прысьвечаны тэме любовi. Памiж мужчынaм i жанчынай, любовi памiж мамай i сынам, любoвi памiж людзьмi i ўвогуле любовi, як неабходнаму для сэрца пачуцьцю», — распавяла Tuzin.fm сьпявачка. Гэта ўжо другое відэа з альбому «Мая малітва». Дагэтуль сваё відэаўвасабленьне атрымаў загалоўны трэк. «Больш кліпаў на творы з гэтага альбому ня будзе. Гэта кропка, гэтай працай мы хацелі падкрэсьліць асноўную думку альбому. Я вельмi спадзяюся, што мы будзем проста берагчы адзiн аднаго,шанаваць,i магчыма часцей думаць пра любоў. Хаця б думаць…» — зазначае Наста.

Акрамя яе ў кліпе зьняліся Сьцяпан, сын клявішніцы гурта Ірыны Кліменкі; Фёдар, сын былога басіста гурта Сяргея Пузевіча і вядучы актор Нацыянальнага тэатру iмя Горкага Андрэй Сенькiн.

Naka — Трывай (рэжысэр Наста Шпакоўская). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm