«Паразыты на трупе айчыннага року». Дэбютны кліп «Района 119»
Гурт «Район 119» прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM кліп на песьню «Варвары» ананімнага рэжысэра.
Кліп на трэк «Варвары» музыкі называюць відэадзёньнікам першых крокаў сваёй каманды, бо ў яго ўвайшлі кадры зь першых выступаў, рэпэтыцыяў ды бэкстэйдж за першыя паўгады існаваньня. «Дзеля эстэтыкі мы ўключылі і мастацкія кадры, якія адпавядаюць тэматыцы песьні: мы быццам варвары ўзьніклі зь ніадкуль на прасторах правінцыяў дзеля таго, каб паразытаваць на трупе айчыннага рок-н-ролу», — кажа лідэр каманды Андрэй Кавецкі. Больш падрабязьней сваю пазыцыю музыкі выклалі ў інтэрвію TuzinFM летась.
Рэжысэрам кліпу выступіў добры сябра гурта, менскі youtube-блогер, які з пэўных прычынаў папрасіў не агучваць сваё імя. Цалкам увесь відэаматэрыял для кліпу быў зьняты на працягу трох дзён у цэнтры вячэрняга Менску, а таксама на выступах у няіснай на цяперашні момант кавярні «Лофт» ды рэпэтыцыйнай базе на плошчы Якуба Коласа.
Район 119 — Варвары (рэжысэр невядомы)
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ