![Вясна](/images/4313_videos_240x240.jpg)
Haina. Кожны з нас — зерне
Гурт Haina прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM сваю працу «Вясна», у якой разважае над сутнасьцю чалавечай прыроды.
Відэа было зьнятае ў падтрымку аднайменнага сынглу трыё. «Зерне набіраецца сокамі зямлі, каб вырасьці ў нешта цэльнае, адметнае, непадобнае. Кожны з нас — зерне. Дзень за днём сябе мы сеем у іншых, іншых — у сабе. Зерне — гэта будучыня, якую варта дачакацца», — пішуць музыкі ў анатацыі да сваёй працы.
Ролік зьняў Аляксандар Паклонскі, а галоўную ролю ў ім выканала Варвара — дачка скрыпачкі гурта Кацярыны ды бубнача Аляксандра Кузьміна. «Яна нарадзілася якраз у той час, калі да нас прыйшла ідэя гурта. У кліпе Варвара ўвасабляе шчасьце і прыгажосьць, каханьне і радасьць, а таксама непасрэдна сам наш гурт», — кажа лідэр Haina Ільля Паплёўка. Больш пра гурт — у афіцыйнай суполцы.
Haina — Вясна (рэжысэр — Аляксандар Палонскі)
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ