Піліп разьюшыўся: «Хачу каб нашу краіну называлі як сьлед!»
У новым туры відэачарту на TuzinFM выканаўца Піліп Беспамылковы прэзэнтуе кліп на песьню «Беларусь», які выклікаў вялікую дыскусію ў сеціве.
У сваім чарговым відэа выканаўца працягвае ўздымаць набалелыя для беларусаў пытаньні. Гэтым разам наконт слушнага ўжываньня назвы краіны. «Прыйшоў час раставiць кропкi над „i“ ў гэтым пытаньнi. Сказана было ўжо шмат чаго, але сытуацыя не зьмяняецца. Спадзяюся, што клiп паспрыяе зьнікненьню гэтай бязглузьдзiцы», — сказаў у камэнтары для TuzinFM выканаўца. Разьлік на правакацыйнае відэа цалкам апраўдаўся. Кліп выклікаў вялікую дыскусію — пад ролікам на Youtube на сёньня ўжо каля 600 камэнтароў.
Аўтарам словаў, музыкі, а таксама рэжысэрам роліку стаў Юры Юрчанка, ён жа Піліп Беспамылковы.
Піліп Беспамылковы — Беларусь (рэжысэр — Юры Юрчанка)
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ