Khlev&Thomas Carmody. Спалучыць неспалучальнае
У новым туры відэачарту на TuzinFM бярэ ўдзел незвычайнае відэа, прысьвечанае дызайнэрскай калекцыі. Музыку да яго напісалі беларускія электроншчыкі, скарыстаўшы ў трэку элемэнты народных сьпеваў.
Аўтары роліку называюць свой праект «сынкрэтычным» і кажуць, што натхняліся беларускай прыродай, міталёгіяй ды агулам нашай культурай і традыцыяй. Падставай для яго стварэньня стала калекцыя маладой дызайнэркі зь Менску Агаты Каробкі пад назвай «Захавальнікі спадчыны». Музыку да відэа напісалі маладыя менскія прадусары Khlev & Thomas Carmody. У свім трэку яны скарысталі элемэнты народных сьпеваў. А ўвасобіў у відэа ўсё фатограф ды апэратар Аляксандар Фанковін. Ён кажа, што ў сваёй працы намагаўся перадаць прыгажосьць і непаўторнасьць роднага краю.
«Мы лічым, што кожны чалавек павінен шанаваць і паважаць традыцыі свайго народу і жыць у гармоніі з навакольным асяродзьдзем», — так кажуць пра свой пасыл стваральнікі відэа.
Khlev & Thomas Carmody — Спадчына (рэжысэр — Аляксандар Фанковін)
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ