Вёска
2812 / 0
15.04.2019

«Вёска з табою назаўжды». Піліп сьпеў пра малую Радзіму

Чарговы кліп Піліпа Беспамылковага прысьвечаны вясковай тэматыцы. Выканаўца заклікае не забывацца на свае карані.

Ідэя запісаць трэк «Вёска» ў Юрыя Юрчанкі, які працуе пад сцэнічным імем «Піліп Беспамылковы», зьявілася летась, у год малой Радзімы. Выканаўца кажа, што сам нарадзіўся ў Менску, але ў дзяцінстве амаль кожнае лета праводзіў у вёсцы Беразуйкі, што ў Мсьціслаўскім раёне на Магілёўшчыне, таму добра ведае, як пасьвіць кароў, капаць бульбу, рыхтаваць сена ды шмат чаго яшчэ. «Тэкст песьні і кліп маюць гумарыстычнае адценьне, але тэма сур’ёзная. Я адмыслова зрабіў гэта, каб згуляць на кантрасьце, — распавядае аўтар. — Кліп — гэта заклік не забываць тыя месцы, дзе ў кожнага з нас ёсьць (ці, на жаль, ужо толькі былі) свае карані».

Кліп на «Вёску» — першая цалкам самастойная праца Юрыя. Ён сам выступіў тут у якасьці апэратара, рэжысэра і мантажыста.

Піліп Беспамылковы — Вёска (рэжысэр — Юры Юрчанка)

TuzinFM