Пташко
2168 / 0
20.05.2019

Прыгодніцкі кліп ад гурта «Восьмыдзень»

Віцебскі фольк-рок-гурт прысьвяціў свой новы кліп на песьню «Пташко» году арла, што лунае.

Матэрыял для роліку здымаўся ў верасьні. Галоўную ролю ў кліпе даручылі сыграць Уладзімеру Панову. Прыгодніцкі сюжэт і здымаўся адпаведна — музыку і актору прыйшлося працаваць сапраўды ў экстрэмальных умовах. «Давялося фактычна тры дні правесьці на плыце пасярод ракі ў халоднай восеньскай вадзе ды яшчэ некалькі гадзінаў непасрэдна ў самой вадзе. Але што ня зробіш дзеля музыкі», — дзеліцца сваімі ўражаньнямі Ўладзімер. Пасьля чарговага дубля са здымкамі на вадзе ды пад вадою, яму давялося адпайваць гарачымі напоямі ды расьціраць рукі і ногі.

Здымкі кліпу расьцягнуліся надоўга яшчэ з той прычыны, што для фінальнай сцэны патрэбны быў туман. Як толькі ўся здымачная група зьбіралася на месцы, то туман раптам зьнікаў — і так было некалькі разоў. Але ўрэшце ўсё атрымалася і музыкі радыя падзяліцца вынікам з гледачамі.

Восьмыдзень — Пташко (рэжысэр — Юры Вялітчанка)

TuzinFM