Хойнікі
2374 / 0
27.07.2019

Recha. Убачыць Хойнікі

Гурт Recha прэзэнтуе на TuzinFM новае відэа на песьню «Хойнікі» з альбому «Žyvak», зьнятае па матывах паездак гурта па Беларусі.

Гурт Recha шмат гастралюе па Беларусі. Матэрыял з гэтых паездак і стаў асноваю іх новага кліпу. Здымалі ў Лынтупах, Парычах, Лучаі. «Мы гралі ў вёсках, мястэчках, хутарах, на азёрных выспах, мы добра ведаем што такое местачковыя фэсты, раённыя клюбы. Шчасьце — піць каву на запраўках, ехаць сярод веснавой квецені, шчасьце — па канцэрце вячэраць у местачковай карчомцы, шчасьце — вяртацца ў добраўпарадкаваную сталіцу з райскіх садоў беларускіх вёсак», — распавядае лідэр гурта і аўтар песьні Андрусь Такінданг. Яму ж належыць ідэя і рэалізацыя відэа, у якой яму дапамаглі апэратары Аляксандар Акавіцкі і Дзяніс Міжуй.

Цікава, што непасрэдна да Хойнікаў, якім прысьвечаная песьня, музыкі яшчэ не даехалі. Але з задавальненьнем прыедуць у гэты горад, калі здарыцца нагода.

Песьня «Хойнікі» ўвайшла ў новы альбом «Žyvak».

Recha — Хойнікі (рэжысэр — Андрусь Такінданг)

TuzinFM