Razok
2034 / 0
30.08.2019

Warsoba. Ад пяшчоты да агрэсіі (прэм'ера!)

Гурт Warsoba прэзэнтуе на TuzinFM кліп на загалоўную кампазыцыю з альбому «Razok», які выходзіць на амэрыканскім «VG label».

Кліп на «Разок» зьняты па матывах старажытных язычніцкіх абрадаў і міталёгіі Беларусі. З дапамогай актораў тэатру «Акме» рэжысэры Макар Макарэвіч і Карына Лапкоўская імкнуліся паказаць старажытныя сымбалі і вобразы, каб адлюстроўваюць эмацыйную палітру ад пяшчоты да агрэсіі. Сьпявачка Ірэна Катвіцкая кажа, што яны стварылі вобраз жанчыны, у якой багата праблемаў, але аднойчы яна «са смакам дасылае ўсіх к чорту». Ірэна заўважае, што ў гэтым творы яе голас блізкі да аўтэнтычнага напеву з рытуальных трансавых танцаў-карагодаў.

Здымкі адбыліся на возеры ў Заслаўі і ў Крыжоўцы пад Менскам. Менавіта ў лесе можна адчуць сябе напоўніцу вольным, лічаць музыкі. Для іх гэта месца сілы і магіі.

WarsobaRazok (рэжысэры — Макар Макарэвіч і Карына Лапкоўская)

TuzinFM