Maslenka
1923 / 0
11.09.2019

50 трэкаў і 20 вобразаў у адным сьпеве. Дэбют амбітнага падлеткавага дуэту

15-гадовая Вера Саламонік і 17-гадовы Алесь Каленчыц утварылі дуэт, каб па-свойму даносіць усю прыгажосьць беларускага фольку. У сваім дэбютным відэа яны зьмянілі два дзясяткі вобразаў.

«Масьленка» — дэбютная праца дуэту Veralex, але самі ягоныя ўдзельнікі займаюцца вывучэньнем фальклёру зь дзяцінства. Яны неаднойчы з посьпехам выступалі ў конкурсах ды фэстах у Беларусі і за мяжою. У сваім новым праекце ў стылі нэафольк маладыя выканаўцы імкнуцца данесьці драйв беларускага народнага сьпеву.

Ідэя кампазыцыі і кліпу належыць сьпявачцы і пэдагогу Ірэне Катвіцкай. Яна распавядае, што праца як над аўдыёзапісам, так і над ягоным відэаўвасабленьнем вялася рупліва — Вера і Алесь запісалі 50 вакальных трэкаў, каб зрабіць багатую фактуру ў жанры а капэла, а на здымках кліпу зьмянілі 20 візуальных вобразаў. Відэа зьняў Міхаіл Бондар.

VeralexMaslenka (рэжысэр — Міхаіл Бондар)

TuzinFM