Noč
2171 / 0
14.10.2019

Плынь сьвядомасьці 6 рэжысэраў у новым кліпе ili-ili

Гурт ili-ili прэзэнтуе на TuzinFM кліп на песьню «Noč», плён працы адразу шасьці рэжысэраў.

Кліп «Noč» увойдзе ў гісторыю беларускага кліпмэйкерства ўжо праз той факт, што над ім працавала рэкордная колькасьць рэжысэраў. Усе яны выпускнікі курсу кліпмэйкераў кінашколы Андрэя Палупанава. Куратарамі гэтага курсу і адпаведна ўсяго здымачнага працэсу выступілі Андрэй Грынько і Аляксандар Алейнікаў. «Гэты кліп ёсьць фінальным акордам для навучэнцаў і першая для іх практыка з выкарыстаньнем прафэсійнага абсталяваньня. У кожнага зь іх была задача расьпісаць свой 30—40 сэкундны адрэзак, як міні-гісторыю, але ў адным канцэптуальным рашэньні, каб не парушаць цэласнасьці», — распавядае Аляксандар Алейнікаў. Візуальнае рашэньне склалася з гучаньня самога трэку, які быў абраны для працы — начны клюб, нэон, успышкі. Галоўныя ролі ў роліку сыгралі акторы Ева Анікей і Сяргей Хадзькоў.

ili-iliNoč (рэжысэры — Кірыл Кульніс, Ганна Шыловіч, Станіслаў Гурын, Тацяна Матусевіч, Міхаіл Жухавіцкі, Ксенія Сярэгіна)

TuzinFM