Схавацца ў туман
4797 / 0
06.02.2017

Ільля Фаляжынскі. Зачараваны туманам

Дэбютны альбом санграйтэра зь Менску, які быў намінантам на «Адкрыцьцё году» прэміі «Героі году — 2016».

Альбом мае назву «Схавацца ў туман». Паводле выканаўцы, у гэтых словах ён перадае сваю зачараванасьць туманам, якую мае яшчэ зь дзяцінства. Нібы калі ўвайсьці ў яго, то можна выйсьці ўжо зусім у іншым сьвеце, у іншы час, у іншай краіне. Зьбегчы ад штодзённасьці, пакінуўшы ў ёй усе праблемы і хваляваньні. У нейкім сэнсе цяпер для Ільлі  творчасьць зьяўляецца гэтым туманам, бо дазваляе ўзьняць сабе настрой і атрымаць унутраныя сілы. І безь яе ўжо не ўяўляецца паўнавартаснае жыцьцё.

Запіс песень, зьвядзеньне і майстарынг адбыліся ў студыі «Mapletree Studio» з гукарэжысэрам Алегам Даманчуком. Акрамя Ільлі Фаляжынскага ў працы ўзяў удзел Зьміцер Матуйза, удзельнік кавэр-бэнду All Right Mama. Ён запісаў партыі шэйкера амаль для ўсіх песень і сола-гітары для загалоўнай. Уся музыка і словы належаць аўтарству Ільлі, акром песьні «Хуткай дапамогі сьцяг» на словы паэткі Кацярыны Масэ. Яна была запісаная для конкурсу «Засьпявай 3.0». У дызайне дыску скарыстаныя карціны і фотаздымкі маладой мастачкі Агаты Гарэзы.

Tuzin.fm