
The Superbullz. Зубровая моц
Гурт The Superbullz, у якім аб’ядналіся найлепшыя інструмэнталісты беларускае рок-сцэны, дэманструе моц, спрыт ды майстэрства ў дэбютніку «Hardcore zachodniaha Paleśsia».
У склад The Superbullz уваходзяць музыкі, якія граюць зь Лявонам Вольскім, гуртом «J:Морс» ды маюць безьліч іншых уласных ды сайд-праектаў. Аб’яднаў іх усіх разам басіст Алесь-Францішак Мышкевіч, які тут выступае ў якасьці аўтара песень і вакаліста. У запісе бралі ўдзел такія музыкі, як Павал Трыпуць (гітара), Валер Дасюкевіч (бас), Павал Мамонаў (бубны), Андрэй Якубчык (труба), Раман Язукевіч (трамбон). Паўдзельнічалі таксама Сяргей Падлівахін (бубны), Зьміцер Найдзяновіч (трамбон), Павал Трацяк (сітар).
«Ідуць часы, і ўсё зьмяняецца! Мы разам зьмяняем іх да лепшага! Моцнага! Галоўнага! ― напісана ў анатацыі да дыску. — Зямля полымем гарыць пад намі, і мы яшчэ мацней імкнёмся да вяршыні Парнаса! Бязьмежным агнём палаюць нашы сэрцы і з вачэй б’юць маланкі, калі нясем мы нашу справу людзям, ― Encierro! Encierro! Вітайце! „Hardcore zachodniaha Paleśsia“ нясуць вам у сваім першым альбоме пошчак капытоў магутных зуброў! І з моцай бізона гатовыя перамагаць! Разам мы запалім полымя Super слэмаў на танцпляцах! Да перамогі! We are the bulls! The Superbullz!»
Запісвалі і даводзілі альбом на студыі «Селах» у Андрэя Баброўкі і Паўла Трацяка. За аздабленьне рэлізу адказныя Андрэй Шумаеў і Аляксандар Субота.
TuzinFM
Гэта "Hardcore zachodniaha paleśsia", не palieśsia. :)
Дзякуй, паправілі
КАМЕНТАВАЦЬ