The Superbullz
Супэргурт зь Менску, у склад якога ўвайшлі ўдзельнікі такіх гуртоў, як «Крамбамбуля», «J:Морс», «Лепрыконсы» і Trubetskoy. Заснаваны ў 2015 годзе. Першпачаткова выступаў пад назвай The Superboyz, але быў перайменаваны пасьля таго, як высьветлілася, што ў Расеі ёсьць поп-гурт з такой жа назвай. Сьпявае па-беларуску, па-ангельску, па-расейску ўласныя творы і пераасэнсаваньні замежных поп- і рок-гітоў. Вакаліст - Алесь-Францішак МышкевічKamiani
Гурт The Superbullz прэзентуе ў новым туры відэачарта TuzinFM кліп на песню «Kamiani» — гэта своеасаблівы маніфест свабоды.
The Superbullz хайпяць у Belsat Music Live (поўнае відэа)
У студыі Belsat Music Live — супэргурт, у які ўваходзяць удзельнікі вядучых беларускіх камандаў. Музыкі зайграюць песьні са свайго дэбютнага альбому «Гардкор Заходняга Палесся» ды хайпануць на тэме эротыкі.
The Superbullz: «Гэта мы запісалі найлепшую песьню году ў Беларусі» (відэа)
Кліп рэжысэра Руслана Старыкоўскага на песьню «Маці» гурту The Superbullz стаў пераможцам 8-га відэачарту.
Hardcore zachodniaha Palieśsia
Гурт The Superbullz, у якім аб’ядналіся найлепшыя інструмэнталісты беларускае рок-сцэны, дэманструе моц, спрыт ды майстэрства ў дэбютніку «Hardcore zachodniaha Paleśsia».
Антыкамуністычны The Superbullz (прэм’ера)
На гадавіну кастрычніцкай рэвалюцыі гурт The Superbullz, вядомы раней пад назваю The Superboyz, прэзэнтуе на Tuzin.fm песьню «Чарка-шкварка» і лірык-відэа на яе. Музыкі заклікаюць не рамантызаваць падзеі 1917 году.
Маці
Гурт, у які ўвайшлі ўдзельнікі «Крамбамбулі», «J:Морс», «Лепрыконсаў» і Trubetskoy, прадстаўляе на Tuzin.fm нецэнзураваную вэрсію свайго новага купальскага кліпу «Маці».