Noah
7120 / 0
30.10.2018

kolko. Выжыць падчас патопу

Менскі індзі гурт kolko прэзэнтаваў дэбютны альбом «Ной», у які ўвайшло восем асабістых гісторыяў пра тое, як выжыць у віры жыцьця.

kolko зьвярнулі на сябе ўвагу калі выдалі першы самотнік «Самазьнішчэньне» і кліп на яго. За год існаваньня каманды сасьпеў дэбютны альбом, які музыкі назвалі «Noah» — «Ной». У яго ўвайшлі новыя песьні на беларускай і расейскай мовах, аб’яднаныя адзінай канцэпцыяй. Пра яе распавядае лідэр каманды і аўтар песень Фёдар Габрыйчук: «Кожны з нас плыве на асабістым караблі жыцьця, які зьмяшчае ў сабе ўспаміны, сьляды людзей, зь якімі мы знаёмыя, людзей, якія рабілі нас шчасьлівымі і няшчаснымі. Падчас патопаў мы зьвяртаемся да гэтай памяці, шукаем парады ці падтрымкі і, нібы Ной, намагаемсся з усім гэтым багажом даплыць да сушы».

Фёдар працаваў над альбомам разам са сваімі паплечнікамі — Яўгенам Нупрэйчыкам (гітара), Аляксандрам Браташам (аранжыроўка, запіс і зьвядзеньне) ды Леанідам Жыгуновым, аўтарам тэкстаў «Morse» і «Gray». Больш інфармацыі пра праект — у афіцыйнай суполцы.

TuzinFM