Пазл гораду і эпохі. Альбом на словы Тодара Кляшторнага
Трыё Buben Naruszewicz Baisan выдала альбом «З нажом на сонца», які ўяўляе зь сябе музычную імправізацыю паводле паэмы Тодара Кляшторнага «Калі асядае муць».
Дэклямацыя Алеся Плоткі, гітара Леаніда Нарушэвіча і электроніка Ўлада Бубна спалучаюцца разам, каб прадставіць вядомы твор знакавага літаратара 1930-х у незвычайным рэчышчы. Альбом зьяўляецца працягам праграмы «1937», якая была прэзэнтаваная летась.
«Мы абралі самыя настраёвыя часткі паэмы, каб скласьці зь іх пазл гораду і эпохі. Наша праца — гэта імправізацыя пад апісаньні характэрных пэйзажаў тагачаснага жыцьця: вось настрой бурлівай вуліцы, вось цёмная карчма…» —кажуць аўтары.
Альбом задуманы як студыйны, яго жывое выкананьне не плянуецца. У музыкаў таксама высьпявае ідэя трэцяй часткі экспэрымэнтаў зь беларускай паэзіяй міжваеннага часу.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ