Сигналы
2596 / 0
11.04.2019

«Мы жывыя і хочам быць пачутымі». 10 cыгналаў ад «Сразу май»

Гурт «Сразу май» прэзэнтаваў новы альбом «Сигналы», у які ўвайшлі 10 новых твораў гурта, у тым ліку на беларускай мове.

«Сигналы» — другі студыйны альбом гурта зь Берасьця. Праца над ім вялася цягам двух гадоў. У рэліз увайшлі 10 трэкаў на беларускай і расейскай мовах. Зь цікавостак — першая песьня не на словы лідэра каманды Сяргея Стэцюка. «Муза» напісаная на верш беларускага паэта Алеся Плоткі і гэта ўжо чацьверты яе варыянт (да гэтага на музыку твор паклалі Bigi, Naka і Юлка Каціч). 

«Наш альбом — гэта 10 моцных пражэктараў, 10 гукавых сыгналаў. Мы сыгналізуем усім, што мы ёсьць, мы жывыя, мы хочам быць пачутымі і заўважанымі. У „Сигналы“ мы ўклалі ўсё лепшае, што стварылі за апошнія гады, і я веру, што людзі іх зловяць і прапусьцяць празь сябе, таму што мы зрабілі гэта шчыра, самааддана і па-сапраўднаму», — кажа Сяргей Стэцюк і дадае, што альбом атрымаўся больш лірычным за папярэдні, але пры гэтым захаваліся эмацыйнасьць і надрыў у гучаньні.

Альбом «Сигналы» музыкі запісвалі сваімі сіламі пры дапамозе студыі гуказапісу XLR Studio ў Берасьці ды Ільлі Трыкіла (NABR, Zolki Band).

TuzinFM