«Рокавы Тузін» ад TNT Rock Club
Вынікі музычнага сэзону на Tuzin.fm падвёў TNT Rock Club. Сваю дванаццатку найлепшых беларускіх гітоў назваў прадстаўнік клюба Яўген Агапаў.
З 60 кампазыцыяў, што былі прадстаўленыя ў чарце на Tuzin.fm паводле ўмоваў я адабраў 12 трэкаў, якія мне асабліва прыйшліся даспадобы. Сьцісла патлумачу свой выбар.
Вельмі добра ў музыкаў атрымліваецца спалучаць паэзію з музыкай. Менавіта пасьля знаёмства з творчасьцю дадзенага калектыву я зразумеў, што хачу дасканала ведаць родную мову!
Мне блізкі той настрой, якім прасякнуты трэк. Можна напівацца хоць штодня.
Раман Сухоцкі з кампаніяй — як іх не любіць?
Спадабаўся трэк, безь ніякіх тлумачэньняў.
Прыгожы трэк. Там яшчэ слова «мама» ёсьць, гэта вельмі важна.
Выклікае ўспаміны зь дзяцінства. Чамусьці нагадвае калыханку Дзеда-Барадзеда. Вельмі пазытыўна.
Няма нічога прыгажэйшага за голас Валерыі Валадзько. І нікога за саму Валерыю Валадзько. Так б’е толькі маланка, так б’е толькі «Фінка» ад «Гаротніцы»!
«Раз — Нямыя людзі, стоп, кіна ня будзе — гэта два
Ціха зьехала мая галава — тады і тры
Гэтую гульню скончым зь лікам нуль/нуль унічыю
Зрываем ноту сотую».
Крутыя хлопцы, можна іх слухаць ад «А» да «Я».
Выдатна засынаць, выдатна прачынацца — пяшчотная музыка.
Цудоўная поп-песьня. Можна сьмела выпраўляць дадзеную сьпявачку прадстаўляць Беларусь на якім-небудзь міжнародным музычным конкурсе.
Думаў, што хлопцы пяюць толькі на ангельскай мове… Прыемна зьдзіўлены. Вельмі крута гучыць і хочацца танчыць.
Менск — музычная сталіца сьвету!
Яўген Агапаў, для Tuzin.fm
Яўген Агапаў нарадзіўся ў 1983 годзе. Ладзіць канцэрты і вечарыны ў менскім TNT Rock Club — клюбе і музэі рок-культуры, месцы, дзе выступаюць маладыя і пэрспэктыўныя калектывы, зоркі беларускай рок-сцэны і вядомыя замежныя госьці. З самых цікавых імпрэзаў ліпеня — «Крама» з прэзэнтацыяй кліпа і вялікім канцэртам (10 ліпеня), Harotnica (27 ліпеня) і акустычны канцэрт Мікіты Казлова з расейскага гурта «Сегодняночью» (31 ліпеня).
КАМЕНТАВАЦЬ