Клюб як твор мастацтва. Вандроўка па галерэі «Графіці» (шмат фота)
3738 / 8
29.05.2015

Клюб як твор мастацтва. Вандроўка па галерэі «Графіці» (шмат фота)

Tuzin.fm прапануе зьдзейсьніць віртуальную вандроўку ў клюб «Графіці» — адзінае месца ў Беларусі, дзе ўшаноўваюць сваіх рок-герояў, і дазнацца пра гісторыю ўнікальных насьценных партрэтаў беларускіх музыкаў.

Даволі складана знайсьці сярод прасунутых менчукоў тых, хто ніколі ня чуў пра клюб «Графіці». Вядома, наведвальнікамі клюбу, зьяўляюцца найперш тыя, хто цікавіцца музыкай, асабліва нашай. Гэта яркія, цікавыя, інтэлегентныя людзі самага рознага ўзросту.

З 2008 году ў «Графіці» зьявіўся новы ўладальнік — прамоўтэр Мікалай Маторын. З таго часу ў гісторыі клюбу пачаўся новы пэрыяд: ён перажыў сур’ёзныя зьмены ў канцэпцыі дзейнасьці. І вось, сёлета «Графіці» яшчэ раз прыемна зьдзівіў сваім абнаўленьнем у інтэр’еры, які ўяўляе асобны твор мастацтва.

Мікалай Маторын«Клюб „Графіці“ заснаваны ў 1999 годзе. Уладальнікамі былі два прадпрымальнікі і для іх гэта было кшталту хобі. Слова графіці“ яны асацыявалі са свабодай. Памятаю, што недзе ў 2006 годзе ў клюбе панавала атмасфэра ўсеагульнага хаасу: у 13:00 можна было зайсьці ў клюб і ўбачыць ужо ўсіх у чадзе, нібы цяпер 22:00. На сьценах было шмат незразумелых малюнкаў, рэчы розных музыкаў і вялізарная колькасьць постэраў».

Трэба зазначыць, што сцэна — уяўная — на той час месьцілася проста ля барнай стойкі. А канцэрты праходзілі ў асноўным перад выходнымі і ды суботу-нядзелю.

 

Піт Паўлаў і Лявон Вольскі падчас творчай вечарыны ў «Графіці», 2006 год

«У 2008-м годзе ў „Графіці“ адбыліся вельмі значныя зьмены, — працягвае апавядаць Мікалай. — Кіраваць клюбам стаў я зь сябрам. З таго часу і пачалі праходзіць штодзённыя канцэрты і вечарыны, пабудавалі сцэну, перафарбавалі сьцены, значна зьмянілі інтэр’ер і канцэпцыю клюбу. У верасьні 2008-га мы адкрылі новы „Графіці“ і пачалі ладзіць канцэрты штодзень. Пасьля рамонту зьявілася сцэна, малюнкі набылі музычнае адценьне. На жаль, я ня памятаю мастака, які дамапагаў нам у 2008-м з афармленьнем, але мы ўдзячныя яму за тую працу. Сцэну ў розныя гады афармляў вядомы графіціст Дзяніс True Stilo. А два гады таму мы пабудавалі тэрасу памерам з сам клюб».

Сучасны выгляд клюбу з завулку Калініна

У 2015 годзе пры дапамозе Signal magazine клюб «Графіці» знайшоў мастака-графіціста Яўгена Сowekа. Менавіта ён амаль цалкам перамаляваў клюб. Яўген зьяўляецца аўтарам вялікіх графіці на будынках Менску па вуліцы Кастрычніцкай, а таксама на іншых вуліцах нашага гораду.

«Ідэя мяляваць за столікамі музыкаў прыйшла да нас яшчэ са старой камандай клюбу. Перад новым афармленьнем на нашай сьцяне былі ўжо выявы музыкаў, усіх я ўжо і не ўзгадаю, дакладна памятаю, што была Бенька зь „Серебряной свадьбы“, вядомы саксафаніст Андрэй Барыла, лідэр гурта „Адис Абеба“ Дзьмітры Іваноў», — апавядае Мікалай.

Усе, хто быў намяляваны раней і цяпер — гэта музыкі, якія даволі часта выстапаюць у «Графіці», такім чынам, яны сталі сябрамі клюбу. Дарэчы, цікавы факт, Дзьмітры Іваноў з «Адис Абебы» на пряцягу некалькіх гадоў працаваў у «Графіці» кухарам.

 

Выступ Дзьмітрыя Іванова ў «Графіці» да рамонту

Яўген Cowek (мастак, графіст, сузаснавальнік мастацкай суполкі «Сигнал»):

«Мяне запрасіла кіраўніцтва клюбу, каб я паднавіў інтэр’ер: надаў больш яркіх фарбаў і сьвятла „Графіці“, паколькі папярэдні варыянт мастацкага афармленьня ўжо паднадакучыў. Раней я часьценька бываў у клюбе, у якасьці наведвальніка».

Яўген Cowek

Яўген аформіў клюб у блізкай яму стылістыцы, але прытрымліваўся канцэпцыі назвы клюбу. Задача была ў тым, каб у малюнках, якія зьявяцца на сьценах, адлюстроўвалася больш сьвятла і пазытыву ў фарбах, пры гэтым было важна захаваць музычны дух гэтага месца. Мастаку далі поўную свабоду творчасьці. Канкрэтнага пляну і канцэпцыі ён ня меў: усё прыдумляў падчас маляваньня. Пачаў зь невялікай сьцяны, па меры яе запаўненьня, прыдумляў новыя сюжэты і адразу ўвасабляў іх у жыцьцё.

У выніку, увесь агульны малюнак напоўнены славянскім фальклёрам. Cowek хацеў, каб гледач самастойна, без падказак спрабаваў прачытаць яго пасланьне, тым больш, што ў яго загадках няма нічога складанага. Мэта была такая, каб гледачы сталі саўдзельнікамі працэсу.

 «Малюю я зь дзяцінства і ўвесь час разьвіваюся ў гэтым кірунку. У Менску я рабіў некалькі росьпісаў у „Мон кафэ“, таксама, размяляваў будынкі на вуліцы Кастрычніцкай. Праца над гэтым праектам яшчэ не завершаная, сёлета я паспрабую скончыць яе», — распавядае мастак.

Панарамны выгляд адноўленага мастацкага афармленьня клюбу. Фота Дзьмітрыя Мацюты

Ідэя маляваць музыкаў за столікам належыць адміністрацыі клюбу. Яны далі Яўгену на выбар некалькі фотаздымкаў з рознымі музыкамі, ён абраў тых, каго вы цяпер можаце пабачыць у «Графіці». Для саміх музыкаў гэта быў сюрпрыз.

«У прынцыпе, усіх маляваць нескладана было. Праўда, саліст гурта Neuro Dubel атрымаўся ня зь першага разу. Адміністрацыі Графіці ўсё спадабалася усе іх пажаданьні я выканаў: зрабіў малюнкі на музычную тэматыку, абнавіў сьцены і надаў ім больш яркіх фарбаў, напоўніў сьвятлом ня толькі самі сьцены але і сюжэт. Я таксама задаволены вынікам сваёй працы. Будзем працягваць супрацоўніцтва з клюбам», — кажа Cowek.

Дзмітры Дольнік (гурт UNB): «Можа гэта Дольнік у дзяцінстве?»

«Тое, што мая выява зьявілася ў „Графіці“ для мяне было зусім нечакана. Не скажу, што непрыемна. Здаецца, я атрымаўся даволі падобны на сябе і мае сябры гэта пацьвярджаюць. Разумею, што змалёўвалі з фотаздымка, але я не магу дакладна ўспомніць зь якога… Усе мае намаляваныя калегі, і я таксама, атрымаліся прыгажунамі! Прычым усе мы выглядаем  задаволенымі, вясёлымі і пазытыўнымі. Вось толькі белая саколка на мне… Ня памятаю, каб быў заўважаны ў белым. У белым халаце — так, было, але саколка… Хіба што, у дзяцінстве я насіў белыя саколкі. А можа гэта Дольнік у дзяцінстве?»

Ільля Чарапко (гурты «Кассиопея», «Петля пристрастия»): «Не заслужыў»

«Я проста пачаў рагатаць, калі ўпершыню ўбачыў свой насьценны партрэт у Графіці“. Я не зусім разумею, чаму сярод вядомых рок-музыкаў намалявалі мяне. Калі б я ведаў, што мяне зьбіраюцца маляваць, я б прыклаў усе намаганьні, каб гэта не адбылося. Гэта пытаньне маёй сьціпласьці. Гледзячы на сваю выяву, недзе ў душы ў мяне запалілася іскрынка ганарыстасьці, але я хутка заглушыў яе. Я не заслужыў, каб мой партрэт быў сярод нашых рок-каралей, але паколькі там намаляваны сябры клюбу, то гэты статус мяне цалкам задавальняе. Я быў прызвычаены да тых музыкаў, чые выявы былі намаляваны ў Графіці“ раней… Зь легкасьцю пазнаў усіх цяперашніх музыкаў, бо ўсе атрымаліся ўдала і падобныя да сябе, але вось Дзяніса Тарасенку не адразу пазнаў. Спачатку падумаў, што гэта Аляксей Стокс, бо я ніколі ня бачыў Дзяніса ў тым выглядзе, ў якім ён намяляваны — у капелюшы і чорных акулярах, і толькі дзякуючы паветранаму шару ў выглядзе твара Паўла Гарадніцкага, які выглядае з-за сьпіны Дзяніса, я яго і пазнаў».

Ігар Варашкевіч (гурт «Крама»): «Ёсьць канфлікт»

«Я ня ведаў, што мяне будуць маляваць. Можа быць атрымалася крыху непрафэсійна, але не выклiкае адмоўных уражаньняў, мне падабаецца! Новае афармленьне „Графіці“ прыемна зьдзівіла. Адзінае што, мне не зусiм падабаецца, як цяпер новыя партрэты iснуюць разам з малюнкам на сцэне: ёсьць нейкi канфлiкт. На маю думку, фон за музыкамi можна зрабiць нэўтральным, але я, як былы дызайнер, зрабiў бы і фон сцэны нэўтральным, каб было ня так  нагрувашчана. Пазнаў па малюнках усіх, вось толькі я ніколi ня бачыў Дзяніса з „РСП“ у капелюшы ды акулярах, таму не пазнаў. Найбольш удала і натуральна атрымаўся Алег Хаменка. А ўвогуле — новыя партрэты лепш за старыя».

Аляксандар Кульлінковіч (гурт Neuro Dubel): «Спачатку выглядала на ня вельмі сяброўскі шарж»

«Я ня ведаў, што мая выява будзе выкарыстана пры афармленьні клюбу. Для мяне гэта быў сюрпрыз. Фота хлопцы выбіралі самі, ніхто са мной ня раіўся, і, напэўна, гэта правільна. Упершыню я ўбачыў малюнак на нашым канцэрце ў Графіці. Тады яшчэ сьцяна была недамалёванай і мая выява вяглядала, мякка кажучы, крывавата. Малюнак, хутчэй нагадваў ня вельмі сяброўскі шарж, і я быў зьлёгку шакаваны, нават трохі знэрваваўся, бо са сьцяны на мяне глядзела нешта сюрэалістычнае. Але партрэт дамалявалі, і ўсё стала на свае месцы. У прынцыпе, мяне ўсё задавальняе, напэўна менавіта гэта фота я б і абраў, калі б мне прадставілася магчымасьць гэта зрабіць. Але калі паглядзець на ўсіх, то я атрымаўся ня самым прыгожым. Хаменка выйшаў лепей, але ён і ў жыцьці прыгажун».

Алег Хаменка (гурт «Палац»): «Быў упэўнены, што гэта ня я»

«Абсалютна нечакана… Быў упэўнены, што гэта ня я. Потым здагадаўся зь якой фоткі малявалі, але я ня вельмі люблю гэтае фота. А ўвогуле — гэта прыемна! Дзякуй мастаку, спадзяюся, што я тут пазнавальны і шкодзіць малюнак ня будуць. Здаецца, што найбольш удала атрымаўся Ільля Чарапко. Ня ўсіх добра пасьпеў разгледзець, таму ня ведаю, хто меней падобны да сябе».

Дзяніс Тарасенка (гурт «Разьбітае сэрца пацана»): «А я Варашкевіча зь Лібэрзонам зблытаў»

«Нечакана было пабачыць сябе на сьцяне Графіці“. Я здагадаўся, што здымак зь якога мяне намялявалі быў зроблены падчас канцэрту РСП у клюбе „Мулен Руж менавіта на ім я быў у капелюшы і акулярах. Прыемна было пабачыць сябе на сьцяне клюбу. Усе з тых, хто цяпер намалёваны падобныя на сябе, вось толькі я спачатку Варашкевіча зь Лібэрзонам зблытаў. Найбольш выразна атрымаўся Чарапко. Што да нашага малюнку, то думаю, што выява Паўла ў выглядзе балёніка яго не пакрыўдзіла. Ва ўсялякім разе, ён мне пра гэта не казаў».

Клюб «Графіці» мае намер зьмяняцца і надалей ды зьмяняць да лепшага прастору наўкол сябе. Цяпер справа — за самім завулкам. Дырэкцыя клюбу ўзгадніла зь мясцовымі ўладамі сваю ініцыятыву на росьпіс сьценаў і агароджаў на завулку Калініна і заклікае ўсіх ахвочых узяць удзел у гэтай акцыі.

Натальля Стрыжак, Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    29.05.2015 / 20:15

    То, что клуб хочет постоянно идти вперед, обновляться и развиваться - это хорошо. У многих людей с этим местом связаны приятные воспоминания, ведь оно действительно имеет свою неповторимую атмосферу. НО! Есть очень важный нюанс: звук в Граффити всегда был...простите... ужасным. И это главная проблема, которую нужно устранить, чтобы двигаться вперед. Звуковое оборудование и акустическая отделка помещения. С трудом могу припомнить хотя бы один концерт в этом клубе, где был бы хороший звук (возможно за исключением акустических исполнителей). Даже если на сцене хорошая группа - эти старые колонки, которые висят там уже десятки лет, и голые кирпичные стены сводят на "нет" любые усилия музыкантов: звук всегда жутко размазанный. И чем громче играет группа - тем становится хуже.
    Понятное дело, что если делать акустическую обработку помещения - рисунки будут уничтожены... к сожалению (спасибо авторам за труд). Но в таком случае совершенно не понятно почему "новая" дирекция клуба сначала принялась заново разрисовывать стены и делать пристройки... видимо потому, что звучание для них не имеет никакого значения. Главное просто устроить концерт, чтобы что-то тарахтело на тесной сцене и люди заплатили за вход, а затем жуткое впечатление от услышанного сгладится мыслью "ну ладно, это же тот самый Граффити... такое место было культовое... эхх...".
    Ребята, простите. Да, я - классический анонимус, скрывающий свое лицо и несущий жесткую критику. Но я пишу сие не со зла: было бы действительно круто, если бы Граффити улучшалось. Но оно стоит на месте. Уже много лет. Я вас заклинаю: ЗАКУПИТЕ ОБОРУДОВАНИЕ, ОБРАБОТАЙТЕ ПОМЕЩЕНИЕ. И люди толпами повалят к вам не только за атмосферой, но и музыку послушать .

  • Andrey Lazuk
    Andrey Lazuk / адказаць
    03.06.2015 / 12:27

    Вы можете уточнить, на каком мероприятии были проблемы со звуком?

  • vk20 / адказаць
    01.06.2015 / 10:33

    Согласен с Прохором Мефодиевым - звучание в помещении - это проблема №1. Видимо, это вопрос деюшек - расписать дешевле, чем поставит толковый аппарат. Надеюсь, если теперешние хозяева всерьез взялись за дело , то учтут пожелания посетителей. Удачи ! :)

  • Andrey Lazuk
    Andrey Lazuk / адказаць
    03.06.2015 / 12:28

    Видимо, нужно материал про новый аппарат писать :)

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    12.06.2015 / 23:50

    Будзе дастаткова калі вы напішыце тут, у каментарах. Вы звкупілі апарат? Калі? Які? Будзе цікава завітаць, паслухаць, што змянілася.

  • Ishmael Kaplan
    Ishmael Kaplan / адказаць
    02.06.2015 / 14:07

    Падтрымаю папярэдніх аратараў. Разумею, што Графіці пазіцыянуецца найперш як паб, але: там часам граюць неблагія музыкі, трэба ж іх паважаць, не? Партрэты на сценах - гэта цудоўна, але ж музыка - гэта перш за ўсё гук. А гучыць яна там самі ведаеце як. :((

  • Andrey Lazuk
    Andrey Lazuk / адказаць
    03.06.2015 / 12:25

    Вы можа на дрэнных гуртах былі ці былі даўно :) Амаль усе музыкі гукам задаволеныя, а нехта лічыць яго лепшым з пляцовак. Вы з чым параўноўваеце і дзе па-вашаму гук лепшы? :)

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    12.06.2015 / 23:48

    Андрэй, выбачаюся, але якія канкрэтна гурты (калі не сакрэт) лічаць гэтую пляцоўку найлепшай?
    А калі параўноўваць з іншымі клубамі, то трэба дзеля справядлівасці зазначыць, што якасць гуку не лепшая за Графіці ў такіх клюбах як Рэпаблік і Джэк Клаб. Абодва гэтыя клубы маюць добрае абсталяванне, але падыход да акустычнай апрацоўкі памяшкання - аніякі. Калі казаць пра добры гук, то мне асабіста да спадобы ТНТ Рок Клаб. Час адчасу наведваю там канцэнты і, нягледзячы на вялікую гучнасць мясцовага року, звычайна там можна разабраць што грае той музыка, а што грае гэты. Хаця канешне гэта не ідэал таксама. Дык вось калі прыходзіш у Графіці, то там як раз не разабраць што хто грае - ёсць шмат шуму, які зьліваецца ў нейкую абстрактную кашыцу... нажаль.

  • КАМЕНТАВАЦЬ