«Belsat Music Live Extra» (№9). Містычны «Народны альбом»
3875 / 0
03.03.2017

«Belsat Music Live Extra» (№9). Містычны «Народны альбом»

У адмысловым пашыраным выданьні «Belsat Music Live» размова пойдзе пра таямніцы «Народнага альбому».

Удзельнікі супольнага музычнага праекту перад прэм’ераю 20 гадоў таму пастанавілі выдаць свае песьні за народныя. Выдуманае наклалася на рэальнае і зблыталася між сабою. Сяргей Будкін пагутарыць з аўтарам праекту Міхалам Анемпадыставым пра містычныя супадзеньні ды паспрабуе аддзяліць праўду ад выдумкі, а Міра Шульц паразмаўляе ў залі «Prime Hall» з прыхільнікамі «Народнага альбому». Дазнаемся таксама, якая самая ўпадабаная песня з праекту ў Лявона Вольскага, Піта Паўлава, Касі Камоцкай і Зьмітра Вайцюшкевіча. І яшчэ ня факт, што гэта «Простыя словы»!

У праграме прагучаць песьні:

«Эх, змагаліся…»

«Настаўнік Рагойша»

«Два польскіх шпіёны»

«Казік»

«Аргентынскае танга»

«Я, да жалю, ня пан» 

«Простыя словы»

(музыка Лявона Вольскага, словы Міхала Анемпадыстава)

Дзясятае выданьне Belsat Music Live выйдзе ў этэр у наступную суботу, 11 сакавіка ў 20:30 на тэлеканале «Белсат». Госьцем праграмы будзе ўкраінскі гурт «Воплі Відоплясова».

Tuzin.fm