Жывое лета на Свабодзе. Стартуе сэрыя канцэртаў у цэнтры Менску
На тэрасе «Двор», што месьціцца ва ўнутраным дворыку на плошчы Свабоды, 4 у Менску штотыдзень пры падтрымцы TuzinFM будуць праходзіць канцэрты беларускіх выканаўцаў з вольным уваходам.
Афіцыйна тэраса адкрылася 16 чэрвеня канцэртам гурту Intelligency. З гэтага тыдня канцэрты стануць пэрыядычнымі. Да канца ліпеня заплянавана зь дзясятак выступаў выканаўцаў розных стыляў — поп-рок, джаз, рок, блюз. Канцэпцыя арганізатара вечарынаў, кавярні ChillOut: нязмушаная атмасфэра, жывая аўтарская музыка, недарагі бар, разнастайная кухня. Увесь ліпень для наведнікаў канцэртаў будзе дзейнічаць зьніжка на новае мэню ў 20%, а таксама акцыя — два сушы ролы па цане аднаго. Разьлік на выдатны настрой і такое ж надвор’е, але і дождж ня будзе перашкодаю, бо тэраса крытая.
Уваход на ўсе канцэрты вольны. Забраніраваць столікі можна загадзя па тэлефоне +375 44 760-63-43. Пачатак усіх канцэртаў у 20:00.
Расклад канцэртаў*
30.06 (пт)
K3tyvana and Chilli Band (jazz-rock)
1.07 (сб)
Iluzhan (jazz-rock)
3 (пн)
Harotnica Mix (jazz rave)
7.07 (пт)
Alise&Markuts Band (rock, blues)
14.07 (пт)
JazzFM, джаз-праект Андрэя Багамолава (Botanic Project)
21.07 (пт)
Bloomin' Bluezy Ship (blues, indie)
28.07 (пт)
Pauline (pop-rock)
Увага! У раскладзе могуць адбывацца зьмены. Сачыце за інфармацыяй у суполках TuzinFM і тэрасы «Двор».
TuzinFM
Бар Svabody4 через "БелГлобалСтарт" принадлежит "правой руке Лукашенко по неформальным делам" Сергею Тетерину..
http://nn.by/?c=ar&i=191595
Правильное ли место это?
Уважліва чытайце: "Канцэпцыя арганізатара вечарынаў, кавярні ChillOut...". Гэта іншая ўстанова, якая месьціцца ў гэтым жа будынку.
КАМЕНТАВАЦЬ