Znich у #BML: «Гэві-мэтал у кожную хату!» (поўнае відэа)
У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live з жывым сэтам выступаюць пачынальнікі беларускамоўнага паган-мэталу, гурт Znich.
Менавіта са «Зьнічом» зьвязаная гісторыя нараджэньня паган-фольк-мэталу зь лірыкаю на беларускай мове. У песьнях гурта фірмовы рык-гроўлінг Алеся Таболіча спалучаецца з традыцыйным вакалам, а дуда гучыць нароўні са звыклымі для мэтал-музыкі інструмэнтамі. Лідэр каманды ў размове зь Міраю Шульц падзеліцца сакрэтам вечнай маладосьці, распавядзе, на што гатовы пайсьці дзеля прыцягненьня ўвагі да сваёй музыкі, узгадае пра сваіх паплечнікаў — Анатоля Сыса і Аляксандра Кульлінковіча, памяці якіх прысьвечана новая песьня «Жыцьцё». Прагучаць таксама знакавыя гіты гурта з 22-гадоваю гісторыяй.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Крыжы-абярэгі»
(словы Міхася Башлакевіча, музыка Znich)
«Мроя»
(словы Алеся Таболіча, музыка Znich)
«Крумкач»
(словы Анатоля Сыса і Алеся Таболіча, музыка Znich)
«Жыцьцё»
(словы Алеся Таболіча, музыка Znich)
Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе рэпэр Murovei. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 29 верасьня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ