Загадкавае «Мутнаевока» ў Belsat Music Live (+анонс новага выданьня)
У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — загадкавыя беларускія рокеры з гурта «Мутнаевока».
Гурт «Мутнаевока» грае мэлядычную альтэрнатыву зь прывітаньнем гранжавым 90-м. Паралельна з ушанаваньнем памяці Курта, гурт шукае сваё ўласнае аблічча. Яны здолелі выйсьці з кола трыб’ют-канцэртаў і прапанаваць уласны прадукт. «Так і павінна гучаць сучасная цяжкая музыка», — гэтак прывітаў іх дэбютнік «Пошлы глямур» аглядальнік польскай Gazeta Wyborcza Робэрт Санкоўскі. «Мутнаевока» бярэцца паказаць, якім мусіць быць сучасны панк-рок. Свой другі і больш сьпелы альбом «Дзень незалежнасьці» называюць яго «рок-операй». Цяпер у працы трэці поўнафарматнік.
Лідэр каманды Яўген Змушка распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра свае недахопы і перавагі, патлумачыць, чым яго натхняе жыцьцё і чаму ягоныя песьні ставяць на радыё, але ня плоцяць за гэта. Музыкі сыграюць некалькі сваіх гітоў і ўпершыню пакажуць дзьве новыя песьні.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Драпежная котка» — 2:57
«Сэрца стук» — 2:30
«Голыя танцы» — 3:58
«Дзе ты» — 3:48
«Метро» — 5:32
(усе — словы Яўгена Змушкі, музыка «Мутнаевока»)
Праз тыдзень, госьцем праграмы Belsat Music Live будзе рэпэр Бакей. Прэм’ернае выданьне выйдзе ў этэр 21 кастрычніка ў 20:25 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ