D.Jaza. Новая беларуская поп-музыка ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
5354 / 0
17.03.2018

D.Jaza. Новая беларуская поп-музыка ў Belsat Music Live (поўнае відэа)

Героі новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — праект маладой сьпявачкі Дар’і Ксенафонтавай D.Jaza, які можа стаць адкрыцьцём гэтага году.

Зламаць стэрэатып пра тое, што якасная музыка бывае толькі на ангельскай мове, такую мэту ставіць Даша. Летась сьпявачка зрабіла дзеля гэтага першы крок запісала дэбютны EP з 5 песень пад назваю «Спытай». D.Jaza працуе ў шырокім дыяпазоне стыляў — ад уласна джазу і соўлу да чыл-аўту і электронікі ды робіць стаўку на беларускую мову.

У праграме гучаць песьні:

«Спытай» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай і Мікіты Ігнаценкі)

«Моя планета» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай)

«Мары» (словы і музыка Мікіты Ігнаценкі)

«Ціха» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай)

«Погибают мысли» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live выступіць Harotnica. Прэм’ера — 24 сакавіка ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM