Юрась Панкевіч: «Дуда ніколі нікога не пакідае абыякавым»
7215 / 0
24.10.2013

Юрась Панкевіч: «Дуда ніколі нікога не пакідае абыякавым»

Майстар-дудар Юрась Панкевіч прадставіў дыск «Дуда беларуская».

Юрась Панкевіч называе сябе «майстрам-дударом». Гэта значыць ён сам вырабляе дуды ды грае на іх. Ды яшчэ робіць усё магчымае, каб гэтым інструмэнтам авалодала як мага болей людзей. Якраз дзеля гэтага ён і задумаў аўдыёпраект «Дуда беларуская».

-          У чым задума гэтага праекту?

Хацелася прадэманстраваць яскравыя магчымасьці дуды як сольнага інструмэнта. А таксама зэняць праблему адсутнасэці навучальнага матэрыяла для пачынаючых дудароў. Я як майстар часта чуў пытанэні: ці ёсэць ноты для дуды? ці ёсэць якія практыкаванэні? ці ёсэць прыклады як граць? можа вы навучыце? Цяпер ўсё гэта будзе. Да таго ж гэта першы дыск,  дзе дуда прадстаўлена у традыцыйным гучанэні, першы запісаны майстрам і выканаўцам. Для гэтага быў адабраны дударскі клясычны рэпертуар з этнаграфічных зборнікаў XIX-пач. XX стагодзьдзяў. А інструмэнты -  аднабурдонная дуда і дуда-мацянка.

-          Чаму так сталася, што дагэтуль не было аніякага дапаможніка для дудароў-пачаткоўцаў?

Што тычыць мяне, то быў патрэбны час. Бо пераўтварыцца з музыкі ў настаўніка гэта пэўная ступень. Каб ня мой сябра Антон Сеткін, то і ня было б гэтага дыска. Бо ён прымусіў мяне ўзяцца за гэту працу. Добры прыклад, калі прыватная асоба дапамагае ў запісах. Наогул жа спробы зрабіць дапаможнік у дударскай суполцы былі. Але як па мне, то традыцыйнае ўяўленьне перадачы ведаў ад майстра да вучня гэта найлепшы шлях, які пасуе да дуды.

-          Што ўяўляе зь сябе праект «Дуда беларуская»?

Дыск умоўна падзяляецца на дзьве часткі. Найперш гэта ўласна CD-частка. Запіс яе быў зроблены ўжывую без рэдагаваньня. Каб стварыць адчуваньне для слухача, што дудар грае побач. Гэта значыць ніякіх мэтраномаў, ніякіх рэзак. Тут перасьледавалася галоўная мэта - прадставіць гучаньне інструмэнта ў традыцыйным гучаньні. Другую частку можна адкрыць на кампутары. І мэта яе - даць пачаткоўцам ноты, прыклады развучваньня і прыклад граньня ў дударскай традыцыі.

-          Ці падтрымліваецца ініцыятыва па адраджэньню дуды хоць неяк з боку дзяржаўных культурных устаноў?

Я лічу, што падтрымліваецца. Проста гэта справа ідзе сваім асобным шляхам. Ва ўнівэрсітэце культуры з 2000 года існуе кафедра народных духавых інструмэнтаў, дзе навучаюць граць на дудзе. Праўда, не ў традыцыі. А на кафедры этналёгіі і фальклору з 2006 года існуе спэцыяльнасьць «этнафоназнаўства».

-          Ці можна сказаць агулам, што колькасьць тых, хто хоча авалодаць дудой зь цягам часу расьце?

Гэта факт. Канечне, гэта не мануфактурныя патокі, але граць на дудах людзі хочуць. І нават людзі такіх прафэсій, што ўявіць сабе цяжка. Напрыклад, нядаўна рабіў дуду гандляру з аўтарынка.

-          Можа стаць хоць бы ў пэрспектыве граньне на дудзе такой агульнанацыянальнай забавай? Можа і прагноз ёсьць?

Было б добра. Як па мне так лепш бы дзеці у садках і школах слухалі дуду. Вывучалі яе, як прыклад сапраўднага нацыянальнага інструмэнта. А прагнозы рабіць я ня ўмею. Але бачу тое, што дуда такі інструмэнт, які ніколі нікога не пакідае абыякавым. Нейкая магія ў ім ёсць.

Tuzin.fm/budzma.org

Альбом «Дуда беларуская» можна паслухаць і спампаваць на Soundcloud.com

 

Дадатковую частку можна спампаваць тут