SnopSnoŭ. Беларуская індзі-электроніка ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
4722 / 1
07.04.2018

SnopSnoŭ. Беларуская індзі-электроніка ў Belsat Music Live (поўнае відэа)

У гасьцях у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — індзі-электронны гурт SnopSnoŭ, фіналісты конкурсаў «Басовішча» і «Засьпявай».

Гурт SnopSnoŭ заявіў пра сябе ў 2016-м, калі выдаў дэбютны альбом «Танцпляц», трапіў у фінал конкурсу «Засьпявай 3.0» і быў названы ў ліку галоўных адкрыцьцяў у беларускай незалежнай музыцы. Летась музыкі ўвайшлі ў лік фіналістаў конкурсу «Басовішча». Іх музыка — наўмысна манатонная і халодная, тэксты ўдумлівыя і змрочныя, а свой новы EP яны запісалі пад уражаньнем ад шпіёнскіх гісторыяў.

Лідэр каманды Сяргей Іваноў распавядзе пра родную Бярозу, якая на пэўны час стала сталіцаю беларускага року, пра досьвед жыцьця ў Кітаі, а музыкі прызнаюцца вядоўцы Міры Шульц, ці гатовыя яны дзеля здабыцьця большай вядомасьці агаліцца на сцэне, ужыць брыдкае слова і зрабіць дуэт з эстраднікам. У жывым музычным блёку прагучаць галоўныя гіты гурта, у тым ліку трып-гопавая вэрсія «Я, да жалю, не пан» з «Народнага альбому».

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Špijony»

(словы і музыка SnopSnoŭ)

«Zbiahaju»

(словы і музыка SnopSnoŭ)

«Я, да жалю, ня пан»

(словы Міхала Анемпадыстава, музыка Лявона Вольскага ў апрацоўцы SnopSnoŭ)

«Забраць сваё»

(словы і музыка SnopSnoŭ)

«Litaść»

(словы і музыка SnopSnoŭ)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live грае поп-праект Aura. Прэм’ера — 14 красавіка ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • Леонид Нарушевич
    Леонид Нарушевич / адказаць
    08.04.2018 / 07:54

    не ну ж цэлые кавалки з пинк флойда у «Я, да жалю, не пан»
    дый голасу на жаль не хапае каб слухаць з задавальненьнем

  • КАМЕНТАВАЦЬ