
Соўл можа быць беларускім: Dee Tree ў #BML (поўнае відэа)
У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live гучыць новы беларускі соўл — гурт Dee Tree з чароўным вакалам Валерыі Дэле.
Удзельнікі гурта Dee Tree сышліся разам пасьля супольных джэмаў на менскіх вуліцах і вырашылі ствараць разам аўтарскую музыку ў стылі соўл. Каманда паўстала сёлета і ўжо займела багата прыхільнікаў ды зрабілася жаданым госьцем на буйных фэстах. Яны зьвярнулі на сябе ўвагу ня толькі музычным прафэсіяналізмам і шыкоўным вакалам Валерыі Дэле, але яшчэ і прыгожым прадакшнам — фатасэсіямі і жывымі музычнымі відэа. У новым выданьні Belsat Music Live прагучаць песьні, якія маюць увайсьці ў іхны дэбютны альбом, а таксама адмыслова для гледачоў праграмы — творчы экспэрымэнт у злучэньні соўл-музыкі зь беларускай этнікаю.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Would You Dare»
(словы Валерыі Дэле, музыка Dee Tree)
«Fading Away»
(словы Валерыі Дэле, музыка Dee Tree і Дзяніса Бародзіча)
«Дубрава»
(словы народныя і Максіма Карпенкі, музыка Dee Tree і BY Soulfam)
«Underground Encounter»
(словы Валерыі Дэле, музыка Dee Tree)
«To the Rocks»
(словы Валерыі Дэле, музыка Dee Tree)
Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе гурт Trubetskoy! Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 17 лістапада ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ