Nürnberg — адкрыцьцё, Nizkiz — героі 2018 году (відэа)
3325 / 0
01.12.2018

Nürnberg — адкрыцьцё, Nizkiz — героі 2018 году (відэа)

Гурты Nürnberg і Nizkiz выступяць на цырымоніі ўручэньня з нагоды 15-годзьдзя TuzinFM 12 сьнежня. Таксама заплянаваны сэт ад аўтараў «Альбому году» — гурта «MorkvoЦвет». Спэцыяльным госьцем цырымоніі будзе Ігар Варашкевіч. Лідэр гурта «Крама» ўпершыню ў жыцьці сыграе ды-джэй сэт.

Галоўнае адкрыцьцё ў беларускай музыцы ў 2018 годзе паводле вэрсіі TuzinFMNürnberg — насамрэч зь Менску, але рэальна іх дэбютны рэліз выйшаў у Нямеччыне. Яны выдаюць песьні на MC, відэа здымаюць на VHS і фатаграфуюць на стужкуУ інтэрвію для TuzinFM музыкі заявілі, што іх цікавіць дэпрэсіўны стан і ўнутраная барацьба, а натхняе шэрае навакольле і ўсеагульная стома. Пост-панк гурт зь Менску распачаў актыўную дзейнасьць пад канец лета 2017 году, выдаў дэбютны EP на бэрлінскім D.I.Y-лэйбле, іх песьня «Лёс» трапіла на касэтны зборнік «Russian Tour 3» францускага лэйблу Belka Records, а пашыранае выданьне беларускамоўнага EP выйшла на CD на расейскім лэйбле Sierpen Records. Музыкі далі з два дзясяткі канцэртаў, у тым ліку двойчы ў Маскве, у Віцебску сыгралі на разагрэве ў Akute, а ў сталіцы двойчы былі ў супорце «Петли пристрастия», трапілі ў фінал конкурсу «Басовішча-2018». Нядаўна Януш Пятрэнка і Алег Савуцін пабывалі ў студыі Belsat Music Live. У жывым сэце яны ўпершыню зайгралі некаторыя творы з альбому «Skryvaj», які толькі што пабачыў сьвет.

TuzinFM палічыў найлепшым беларускім гуртом 2018 году Nizkiz. Сёлета магілёўскія музыкі зьбіралі поўныя залі практычна ва ўсіх гарадах у межах свайго беларускага туру, а на канцэрт у Менску квіткі на тысячную залю скончыліся яшчэ за месяц да канцэрту, давялося рабіць дадатковы канцэрт, на які таксама квіткі былі раскупленыя імгненна. Былі і пасьпяховыя сольнікі ў іншых беларускіх гарадах, а таксама ў Маскве і Піцеры. Каманда таксама перамагла ў беларускім адборы ды выступіла на найбуйнейшым украінскім фэсьце Atlas Weekend, а таксама стала госьцем вялікіх беларускіх опэн-эйраў LidBeer i Viva Braslav. З рэлізаў — два шыкоўныя сынглы: «Интроверт» і «Люстэрка». Над апошнім музыкі працавалі разам з партугальскім прадусарам Даніелем Кардозам. На «Люстэрка» і на найлепшы гіт-2017 на TuzinFM «Небясьпечна» сёлета выйшлі кліпы. «Небясьпечна» ўжо мае каля 300 000 праглядаў.

Гурты Nürnberg і Nizkiz выступяць на цырымоніі ўручэньня «Героі году» з нагоды 15-годзьдзя парталу TuzinFM. Таксама ў ёй возьмуць удзел аўтары найлепшага альбому на меркаваньне слухачоў TuzinFM «MorkvoЦвет», а яшчэ — упершыню! — адзін з заснавальнікаў беларускага року Ігар Варашкевіч зайграе ды-джэй сэт! Весьці канцэрт будзе Максім Жбанкоў. Квіткі пакуль ёсьць тут. У дзень канцэрту на ўваходзе яны будуць даражэй.

TuzinFM