«Няміга» ў #BML — музыка, якая нясе любоў (поўнае відэа)
У новым выданьні аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live — гурт «Няміга», які зьвярнуў на сябе ўвагу летась першымі запісамі — душэўнымі ды пранізьлівымі сьпевамі Ксеніі Валенды.
Першапачаткова дзявочы гурт, які вызначае свой стыль, як «акустык-фольк-рок» зьвярнуў на сябе ўвагу першымі дэма-запісамі — душэўнымі і пранізьлівымі сьпевамі Ксеніі Валенды. Гурт актыўна выступае з вулічнымі канцэртамі, на фэстах ды імпрэзах. Па выніках 2018-га «Няміга» была названая ў ліку галоўных адкрыцьцяў у беларускай музыкі паводле вэрсіі парталу TuzinFM. У размове зь Міраю Шульц музыкі распавядуць, у чым бачаць сваю місію, узгадаюць панк-рокавае мінулае ды прэзэнтуюць свае новыя песьні.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Хвалі»
«Страла»
«Вецер у траве»
«Папараць-кветка»
«Белая зямля»
(музыка і словы Ксеніі Валенды)
Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе гурт The UNB, які зайграе адмысловы сэт з нагоды свайго 35-годзьдзя. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 26 студзеня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ