Поп-музыка для эстэтаў. Павал Козіч і Ціхан Букраба ў BML (поўнае відэа)
Новы беларускі джаз і густоўная поп-музыка ў студыі аўтарскага праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. Пераможца пятага сэзону конкурсу «Засьпявай» — гурт Паўла Козіча і Ціхана Букрабы прэзэнтуе песьні са сваёй дэбютнай праграмы на вершы сучасных беларускіх паэтаў.
Вакаліст Павал Козiч і піяніст Цiхан Букраба пазнаёміліся падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтва. Павал — мянчук, Ціхан — з Гомелю. Яны некалькі гадоў працуюць разам у кавэр-бэндах, але маюць і ўласныя напрацоўкі. Іх сумесны аўтарскі праект пачаўся зь песьні «Трамвай», зь ёй яны перамаглі ў конкурсе маладых выканаўцаў «Засьпявай-5». Павал і Ціхан стварылі ўжо песень на цэлую канцэртную праграму, якую зайгралі ў студыі BML. У сваім першым тэлеінтэрвію музыкі распавядуць Міры Шульц пра тое, як можна зарабляць з музыкі, чым яны натхняюцца і якой бачаць сваю далейшую будучыню.
Песьні, якія прагучаць у праграме:
«Джаз-мадэрн»
(музыка Ціхана Букрабы і Паўла Козіча, словы Мікіты Найдзёнава)
«Веранічка»
(музыка Ціхана Букрабы,Паўла Козіча і Мікіты Найдзёнава, словы Мікіты Найдзёнава)
«Як кахаю»
(музыка гурта The Beatles, пераклад Мікіты Найдзёнава)
«Трамвай»
(музыка Ціхана Букрабы і Паўла Козіча, словы Антона Рудака)
«Бліжэй да раніцы»
(музыка Ціхана Букрабы, словы Мікіты Найдзёнава)
Госьцем наступнага выданьня будуць госьці з Украіны — гурт O.Torvald з акустычным сэтам. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 5 кастрычніка ў 20:25 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ