Litesound у #BML — пра забарону на БТ, беларускую мову і гатоўнасць да гайпу
3704 / 0
09.11.2019

Litesound у #BML — пра забарону на БТ, беларускую мову і гатоўнасць да гайпу

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live поп-рок гурт «Litesound», які атрымаў шырокую вядомасьць пасьля ўдзелу ў «Эўравізіі» ад Беларусі.

Litesound — амбітны праект, які заснавалі два родныя браты Дзьмітрый і Ўладзімер Каракіны. Ён  трымаецца на плаву ўжо 15-ы год. Шырокую вядомасьць яны атрымалі, дзякуючы ўдзелу ў «Эўравізіі» ад Беларусі ў 2012-м. Зь яркіх момантаў у кар’еры: перамога ў фэсьце амбасады ЗША ў Беларусі «Амбасовішча-2007», конкурсе на найлепшы гімн чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014-м, саўндтрэк да цыркавога шоў братоў Запашных. Cёлета гурт заявіў, што трапіў у сьпіс непажаданых артыстаў на дзяржаўным тэлебачаньні. Браты Каракіны распавядуць у размове Міры Шульц пра свой канфлікт з БТ, напісаньне песень пад замову і адкажуць наколькі далёка гатовыя пайсьці дзеля прыцягненьня да сябе ўвагі. У жывым сэце музыкі зайграюць галоўныя гіты і прэзэнтуюць першую беларускамоўную кампазыцыю ў гісторыі гурта.

 Прагучаць песьні:

«Мы героі»

(музыка Ўладзімера і Дзьмітрыя Каракіных, пераклад Мікіты Найдзёнава)

«Give Me the Rhythm»

(музыка і словы Ўладзмера і Дзьмітрыя Каракіных)

«Don’t Worry about Me»

(музыка і словы Ўладзіміра і Дзьмітрыя Каракіных)

«Arcade Games»

(музыка Ўладзімера і Дзьмітрыя Каракіных, словы Яўгена Бальчуса, Уладзімера і Дзьмітрыя Каракіных)

«Yоu Gonna Like It»

(музыка і словы Ўладзімера і Дзьмітрыя Каракіных)

Госьцем наступнага выданьня будзе гурт 5diez. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 16 лістапада ў 20:25 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM