Гурт Pomidor/OFF прэзентаваў песню «Я Выхажу»
2542 / 0
20.11.2020

Гурт Pomidor/OFF прэзентаваў песню «Я Выхажу»

Песня прысвечаная Раману Бандарэнку, а таксама ўсім арыштаваным, катаваным, забітым грамадзянам Рэспублікі Беларусь падчас падзеяў 2020 году, за апошнія 26 год і за ўвесь тэрмін дзеяння савецкай улады.

«Я Выхажу» ці «Выходзім» — гэта былі апошнія словы мастака Рамана Бандарэнкі ў дваравым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020 году. Збіты невядомымі ў мінскім двары, які за апошнія 100 дзён стаў вядомым як «Плошча Пераменаў», і адвезены ў Цэнтральны РАУС Мінска, Раман памёр амаль праз суткі ў шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасць ад цяжкіх траўмаў галавы.

Тэгi: