Беларускамоўны дэбют Дыяны Громавай (аўдыёпрэм’ера)
4055 / 5
24.02.2014

Беларускамоўны дэбют Дыяны Громавай (аўдыёпрэм’ера)

Абсалютная чэмпіёнка сьвету па вакале Дыяна Громава прадстаўляе на Tuzin.fm сваю першую беларускамоўную песьню.

Дыяна — адна з самых таленавітых сьпявачак краіны. У свае 18 гадоў яна мае нямала дасягненьняў: стала ляўрэатам 13 (!) міжнародных конкурсаў, тройчы трапляла ў фінальны адбор на дзіцячую «Эўравізію», перамагла ў праекце «Сузор’е надзей», а ў 2010 годзе стала абсалютнай чэмпіёнкай сьвету па вакале на XIV сусьветным чэмпіянаце ў Галяндыі. Яе песьня «Lady Diana» прызнаная найлепшай на чэмпіянаце сьвету па выканальніцкім мастацтве ў Галівудзе. Мае ганаровае званьне пасла добрай волі ЮНЭСКО.

Дагэтуль Дыяна сьпявала ў асноўным па-расейску. А цяпер вырашыла паспрабаваць сябе і ў беларускамоўнай творчасьці. Песьню для сьпявачкі напісаў і спрадусаваў Мікіта Найдзёнаў з гурта Hurma — дэбюту-2013 па вэрсіі Tuzin.fm. Песьню запісалі на студыі Orangerecords, за запіс і майстарынг адказным быў Сяргей Чайка, зводзіў — Уладзімер Трафіменка.

У падтрымку беларускамоўнага сынглу Дыяна мяркуе таксама зьняць кліп.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    24.02.2014 / 13:19

    Як вам дэбют Дыяны?

  • bulbanik / адказаць
    24.02.2014 / 22:23

    папса нават на беларускай мове ўсё адно застаецца папсой

  • Mr Harrison
    Mr Harrison / адказаць
    25.02.2014 / 13:10

    факт

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    26.02.2014 / 13:22

    А вы, спадарства, супраць таго, каб у Беларусі была добрая поп-музыка на роднай мове?

  • Андрэй Лапуць
    Андрэй Лапуць / адказаць
    01.03.2014 / 09:21

    Я за тое, каб на беларускай мове было ўсё!

  • КАМЕНТАВАЦЬ