Pafnutiy’s Dreams
Сольны праект Паўла Кузюковіча, удзельніка гурта "Ляпіс Трубяцкі" (да 2011). Працуе ў стылістыцы, блізкай да ню-джзау. Упершыню выступіў на разагрэве перад "Ляпісамі" на фэстывалі "Джаз Кактэбель" (2011). У 2013 запісаў дэбютны альбом "The Sandman", які быў названы найлепшым дэбютам і найлепшым інструмэнтальным альбомам па вэрсіі Experty.by. Акром інструмэнтальнай музыкі выконвае кампазыцыі на вершы замежных і беларускіх паэтаў.Таямнічы сьвет Pafnutiy’s Dreams у Belsat Music Live (поўнае відэа)
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live выступіў незвычайны музычны праект Pafnutiy’s Dreams, які заснаваў былы ўдзельнік гурту «Ляпіс Трубяцкі» Павал Кузюковіч.
Пафнуцій, пясочны чалавек
Духавік «Ляпісаў» запісаў цалкам самадастатковы альбом, варты надзвычайнага захапленьня.