SP Kava
Юрась Касьцень (SP Kava) - беларускамоўны рэпер. Нарадзіўся 27.12.1989 у Вялейцы. Сузаснавальнік гурта PANaNieba (2006). У яго складзе прызнаны "Дэбютам году" на прэміі Experty.by (2010) З 2013 выступае сольна, рабіў рэміксы песень гуртоў Neuro Dubel, Akute, Я.Барышнікава. Намінаваўся на "Дэбют-2013" на прэміі "Героі году".яМы
У 15-м туры ў сэзоне 2014/2015 на Tuzin.fm Sp Kava прадстаўляе свой трэк «яМы». Яго не цікавяць фальклёр і палітычныя расклады, хоць ён падкрэсьлена беларускамоўны і можа выказацца жорстка па тэме.
яМы
Гэты выканаўца на сваёй дзялянцы зрабіў такую ж неверагодную рэч, як у свой час «Песьняры», «Уліс», «Палац» на сваіх. Ён адаптаваў актуальны музычны стыль пад беларускія рэаліі настолькі, што ён стаў сваім.
Думалі
У межах праекту «Re:Песьняры» рэпэры SP Kava i Angst напісалі ліст Уладзімеру Мулявіну і Янку Купалу. Ліст пра час, у якім мы жывем, чым мы жывем і пра тое, якія мы самі.
Эндшпіль
У новым туры на Tuzin.fm рэп-выканаўца SP Kava прадстаўляе трэк «Эндшпіль», напісаны на верш Андрэя Адамовіча.
Палёты ў сьне і наяве
Дэбют SP Kava атрымаўся надзвычай удалым. Толькі не чакайце ад рэпэра дынамічных нумароў. Яго міні-альбом «Што табе сьніцца» выйшаў увесь адпаведны сваёй назьве — ціхі, разважлівы, млявы нават. І чытка адпаведная — вакал нібы адмыслова запісваўся ў самнамбулічным стане.