Amaroka
Менскі панк-рок гурт «AMAROKA» існуе і актыўны канцэртуе з 2005 года. За гэты час награў чатыры альбомы «Raketa», «Trably» и «Puls», «Pastka», некалькі сомотнікаў, а таксама прымаў удзел у некалькіх складанках беларускай музыкі «Чарнобыльскі вецер» і «НезалежныЯ». Ўсе песьні гурт выконвае на беларускай мове.Масты
Гурт Amaroka, які на час спыніў канцэртную дзейнасьць, прадстаўляе ў чарце самы кранальны твор з свайго альбому «Virus», прысьвечаны дзяўчыне, якая неўзабаве памерла ад раку.
Virus
Гурт Amaroka мае за плячыма, страшна сказаць, амаль 10 гадоў і 5 альбомаў, але музыкі па-ранейшаму выглядаюць на пачаткоўцаў. А іх песьні месцамі нагадваюць раньні гурт :B:N:.
Менскія ўлады афіцыйна забаранілі гурт Amaroka (дакумэнты+прэзэнтацыя сынглу!)
У дзень сваёй афіцыйнай забароны ў Беларусі гурт Amaroka прэзэнтуе на Tuzin.fm свой новы сынгл «Pa vienach», які анансуе альбом «Virus».
Менскія ўлады забаранілі канцэрт гурту Amaroka (відэа)
Чыноўнікі адмовіліся даваць гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт гурту Amaroka. Музыкам патлумачылі, што іх творчасьць можа падпадаць пад прапаганду вайны ці экстрэмізму ды ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
Разрываеш
У новым туры відэачарту на Tuzin.fm гурт Amaroka прадстаўляе кліп «Разрываеш» рэжысэра Аляксандра Крупіны. У галоўнай ролі — гонар беларускай лёгкай атлетыкі і проста прыгожая дзяўчына Аліна Талай.
Pastka
Amaroka – тая самая маладая шпана, якая годна падхапіла сьцяг сапраўднага беларускага року ад старэйшых калегаў. На лаўры гурта пакаленьня яны пакуль прэтэндаваць наўрад ці здольныя, але захапіць сваім бачыньнем сьвету цалкам могуць.