Масты
9124 / 0
22.10.2014

Amaroka ня паліць масты (аўдыё)

Гурт Amaroka, які на час спыніў канцэртную дзейнасьць, прадстаўляе ў чарце самы кранальны твор з свайго альбому «Virus», прысьвечаны дзяўчыне, якая неўзабаве памерла ад раку.

У песьні «Масты» — доўгая гісторыя. Яе першы варыянт зьявіўся яшчэ ў 2007 годзе, тады твор меў назву «Сыстэма». У варыянце, вядомым пад назвай «Масты», яна існуе з 2013 году. Лідэр каманды Зьміцер Афанасенка кажа, што штуршком да яе напісаньня была канкрэтная гісторыя: «Гэта гісторыя неверагодных пачуцьцяў і каханьня. На жаль, дзяўчынка, якой прысьвячалася песьня, памерла ад раку».

Amaroka цяпер узялі паўзу з канцэртамі, хоць праца ня спынененая — гурт зьбіраецца здымаць відэа ў падтрымку свайго альбому «Virus». «Прыпыненьне канцэртнай дзейнасьці зьвязана і з забаронамі, і зь сямейнымі абставінамі ўдзельнікаў гурта. Гурту патрэбная паўза, каб зразумець куды рухацца далей», — тлумачыць мэнэджар гурта Павал Белавус. Музыкі хоць так і не зладзілі вялікай прэзэнтацыі свайго альбому, але засталіся задаволеныя вынікам гэтага году — рэліз у фармаце паштоўкі добра разышоўся па краіне. Яны распаўсюдзіла больш за 1000 дыскаў, яшчэ некалькі тысячаў карыстальнікаў спампавалі альбом у сеціве.

Amaroka — Масты (музыка гурта, словы Зьмітра Афанасенкі). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Вакол машыны і дамы

Пачуцьцяў прывідныя сны

І дасканалы гэты сьвет

Разумець яго жаданьня не

І хочацца быць аднаму

Парваць як нітку цішыню

І адарвацца ад зямлі

Разьбіць імгненьні на вякі

Запомнім раз і на заўжды

Як мы палілі з табой масты

Ад цябе мне засталіся толькі сны

І тыя фоткі, дзе я і ты

 

Вакол жыцьцёвы фатасэт

Каляж маіх звычайных бед

І ўсё імкнецца ў небыцьцё

Таксама як і маё жыцьцё

Але ё пэўны яшчэ час

Каб адрадзіць каханьне ў нас

Разьбіць аб камяні смугу

Кахаць цябе я так хачу

Запомнім раз і назаўжды

Як мы палілі з табой масты

Ад цябе мне засталіся толькі сны

І тыя фоткі, дзе я і ты

Тэгi: