Крылы
2762 / 0
30.09.2014

«Рокаш»: «Адарвацца ад мінорнай рэчаіснасьці»

У новым туры на «Тузіне Гітоў» гурт «Рокаш» прадстаўляе «Крылы» — адзін з галоўных гітоў з свайго новага альбома «Запалі агонь». «Яна прысьвечаная эзатэрычным пошукам чалавека свайго шляху, свайго месца пад Сонцам, сваіх крылаў, якія могуць дапамагчы хаця б крыху, але адарвацца ад мінорнай рэчаіснасьці», — так прадстаўляюць яе аўтары Паліна Дулінец і Лявон Казакоў.

Мы радыя прэзэнтаваць у чарговым туры «Тузіна Гітоў» сваю кампазыцыю «Крылы». Яна зьяўляецца адным з трэкаў альбома «Запалі агонь», які неўзабаве пабачыць сьвет на лэйбле БМА. Праца над гэтым альбомам заняла досыць значны прамежак часу, але ўрэшце яна падыйшла да свайго лягічнага завяршэньня і ў хуткім часе мы з задавальненьнем прэзэнтуем яе шаноўным слухачам.

Што ж тычыцца самой песні «Крылы», то мы трохі паэкспэрымэнавалі пры яе запісу, выкарыстаўшы віялянчэль, гукі якой дадалі новых фарбаў нашай лірычнай кампазыцыі. Яна прысьвечаная эзатэрычным пошукам чалавека свайго шляху, свайго месца пад Сонцам, сваіх крылаў, якія могуць дапамагчы хаця б крыху, але адарвацца ад мінорнай рэчаіснасьці. Спадзяемся, што калі ад нашай песьні крылы ў вас за сьпіною і ня вырастуць, то пэўны лірычны настрой пасьля праслухоўваньня зьявіцца.

Рокаш — Крылы (музыка — Паліна Дулінец, словы — Лявон Казакоў). Зьмяшчаецца са згоды гурта.

Рокаш, для «Тузіна Гітоў» (з архіву 31.05.2011)

Тэгi: