
Fridance. Адкрытыя на 100% (аўдыё)
Інтэрнацыянальны праект Fridance прадстаўляе ў аўдыёчарце песьню «Дым». Музыкі кажуць, што менавіта ў ёй яны адкрываюцца на ўсе 100%.
Fridance — гурт з Масквы, у якім сьпявае беларус Алесь Кот-Зайцаў. Нядаўна каманда выдала EP «Карусель», куды сярод іншага і ўвайшоў «Дым». «Гэта адзін зь першых нашых беларускамоўных твораў. Асаблівай стаўкі на яго не рабілі і ня думалі, што зь яе атрымаецца гіт, а ў выніку гледзячы на рэакцыю слухачоў мы сьмела можам назваць яе калі не гітом, то як мінімум адной з самых удалых песень гурта, — кажа Алесь. — І я маю тлумачэньне чаму. Бо ўсе песьні безумоўна ствараюцца па-сапраўднаму, з жывой энэргетыкай і шчырасьцю. Але „Дым“ на маю думку адна з тых рэдкіх песень, дзе ты адкрыты перад сваім слухачом на 100%. Як паказвае мой невялікі досьвед магічнае ўзаемадзеяньне між музыкам і слухачом узьнікае найчасьцей менавіта ў такіх выпадках. Веру ў тое, што гэтая магія ўзьнікне і ў наведнікаў Tuzin.fm».
Цяперашні пэрыяд музыкі з Fridance характаразуюць як «складаны і адначасова вельмі натхняльны» — яны рыхтуюцца да новых канцэртаў, запісу сьвежых песень і здымкаў кліпаў. У лістападзе гурт зьбіраецца даць некалькі сольных канцэртаў, а таксама ў чарговы раз разагрэць блізкага ім па духу артыста Yoav.
За навінамі гурта можна сачыць у іх афіцыйнай суполцы.
Fridance — Дым (музыка гурта, словы Алеся Ката-Зайцава). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
Я ня веру
Тваім зорам
Ты ў свой космас
Я ў моры
Ты ня верыш
Маім музам
Я сам-насам
Гук за гукам
Пр.
Дым тваіх цыгарэт
Так салодка ўдыхаць
Мне бы
Быць у ночы тваёй
Цябе маляваць
Ільдом па шклу
Сьлязінкі сьціраць
Зь любімых вачэй
Мне бы
Сьмех твой чуць скрозь дажджы
Ты мая Victory’я
Мой сусьвет, вайна мая
Ты мая history’я
Патанай у love story
КАМЕНТАВАЦЬ