Муза
5772 / 0
23.10.2014

Naka. «Мая муза п’е штоночы» (аўдыё)

Гурт Naka прадстаўляе ў аўдыёчарце сваю новую беларускамоўную песьню «Муза» на словы Алеся Плоткі, запісаную напярэдадні 10-годзьдзя каманды.

«Муза» зьявілася ў рэпэртуары гурта Naka дзякуючы супрацы з Алесем Плоткам. «Мы з Настай пэрыядычна абменьваемся працоўнымi матэрыяламi. Пасьля праслухоўваньня альбома з Бубнам „Iamb n bass“, яшчэ ня выдадзенага, неяк яна для сябе гэты тэкст вылучыла», — распавядае Алесь. Наста Шпакоўская іранічна называе «Музу» — «беларускай песьняй пра Сочы». Яна неаднойчы ўжо выконвалася ўжывую і небеларуская аўдыторыя ўспрыняла яе як прысьвячэньне Сочы праз сугучнасьць назвы расейскага гораду зь беларускім дзеясловам «сачы!». Каб зразумець яе новы пасыл, Наста раіць цікаўным параўнаць тэкст арыгіналу і яе вэрсію. Агулам жа гэта песьня пра апантанасьць. Такую, калi не разумееш ява гэта, мроя, трызьненьне цi проста зашмат алькаголю. «Наста сапраўды крыху пераасэнсавала твор, юнацкае пiва замянiлася на дарослы віскі. Муза па Шпакоўскай мне спадабалася: у ёй ёсьць i эмоцыя пачатковая i пазнавальны артыст», — заўважае Алесь Плотка.

Цяпер у Nakaняпросты пэрыяд. Наста Шпакоўская моцна перажывае з гэтай нагоды, але ня думае кідаць гурт. «Гэта ж мой любы дзіцёнак, і я люблю яго, хай пры гэтым ён ня мае нейкіх выбітных зьнешніх дасягненьняў. Я люблю працэс і рух. Таму гурт працягне сваю дзейнасьць абавязкова!» — зазначае сьпявачка.

Унікальны выпадак, дарэчы. У чарце на «Тузіне» летась брала ўжо ўдзел песьня, напісаная на гэты ж верш. Яе выканаў гомельскі выканаўца Bigi.

Naka — Муза (музыка гурта, словы Алеся Плоткі). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Ты нiхто i я нiхто, гэты ранак наш апошнi,

Ты нiхто i я нiхто, не пытаемся навошта,

З намi только водар вiскi,

Зь iм прыемна быць на роўных,

Не патрэбна болей бляску,

Хопiць песен памяркоўных!

 

Ты нiхто i я нiхто, нам прыемна ў цемры ночы,

Ты нiхто i я нiхто, твар у твар, вочы ў вочы,

Сэрца бецца цiха цiха,

Мы з табою вельмi блiзка,

Агаляюць нашы думкi,

Толькi гэты водар вiскi…

 

Мая муза пе штоночы, твар у твар, вочы ў вочы…

Ты нiхто i я нiхто, нам няма аб чым спрачацца,

Ты нiхто i я нiхто i ўжо не ўратавацца,

Сьлед бэнзыну на асфальце, дайце волi, курвы, дайце!

Нам прыемна быць на роўных,

Досыць песень памяркоўных…

Мая муза пе што ночы, твар у твар, вочы ў вочы…