Па праспэкце
4877 / 2
08.09.2015

Рамантычны восеньскі Rahis (аўдыё)

Гурт Rahis прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Па праспэкце», у якой апяваеццца рамантычны восеньскі час і месяц верасень. Музыкі заяўляюць, што ў новых творах зьмянілі акцэнты і цяпер выконваюць якасную эўрапейскую музыку.

Заснавальнікі і вакалісты гурта Зьміцер Язьвінскі і Дзяніс Філіпенка называюць сваю песьню «Па праспэкце» рамантычнай і восеньскай. «Менавіта ў верасьні жыцьцё ў Менску пачынае бурліць напоўніцу і горад напаўняецца людзьмі, машынамі, панаехаўшымі студэнтамі і канцэртамі. У мітусьлівым і восеньскім Менску сустракаюцца людзі, якія доўга ня бачылі адзін аднаго, распавядаюць гадзінамі пра свае вандроўкі ды летнія ўспаміны. Гэтую атмасфэру мы імкнуліся перадаць у песеньцы», — распавядае Зьміцер, аўтар песьні.

Песьня «Па праспэкце» ўвайшла ў новы альбом «Паміж сонцам і хмарамі», які быў запісаны за чатыры месяцы 2015 году на студыі Sunflowers — тамсама, дзе і дэбютнік калектыву «Сшытак з тэкстамі ў малюнках». Але сьвежы рэліз пабудаваны зусім на іншым падмурку: музыкі перасталі рабіць галоўны акцэнт на тэкстах і эмоцыях. Яны абвесьцілі, што працуюць у новым кірунку — якаснай эўрапейскай музыкі.

Цяпер Rahis рыхтуецца да канцэртнай прэзэнтацыі альбому, якая пройдзе 22 кастрычніка ў Loft cafe. Акром таго, музыкі здымаюць кліпы адразу на некалькі сваіх кампазыцыяў. Сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку.

Rahis — Па праспэкце (музыка і словы Зьмітра Язьвінскага). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

У горадзе Менску
У восеньскіх фарбах
Ноч стала днём,
Ноч стала днём

У вагнях вялікага горада тонуць
Маўклівыя зоры, маўклівыя зоры

А па праспэкце…
Блукаюць таксі…
А па праспэкце
Блукаюць у ночы агні…


Бляск у шкле маўклівых вітрын
Вабіць мяне, вабіць цябе
Узяўшыся за рукі, мы пойдзем па бруку,
Што лёг на зямлі, што лёг на зямлі


Па мокрым асфальце ў ноч уцякае
Цень правадоў, агні ліхтароў
І
сьціхне вецер замоўкнуць гукі
У сэрцы маім, у сэрцы тваім

А па праспэкце…
Блукаюць таксі…
А па праспэкце
Блукаюць у ночы агні…

КАМЕНТАРЫ:

  • Юлия Кодан
    Юлия Кодан / адказаць
    29.04.2016 / 19:55

    Текст косячно написан, с аудио не совпадает

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    30.04.2016 / 22:53

    Дзякуй за заўвагу. Гэта быў чарнавы накід песьні, відаць:). Прывялі тэкст у адпеднасьць з аўдыё.

  • КАМЕНТАВАЦЬ