Самая шчырая песьня гурта Sex
Гурт Sex з Рагачова прадстаўляе ў новым туры на «Тузіне Гітоў» сваю песьню «Ойра». Музыкі лічаць яе самай шчырай у сваім рэпэртуары.
Песьню «Ойра» музыкі з гурта Sex запісалі ўвесну 2013 году на магілёўскай студыі «Арзамас 16». Твор быў уключаны ў самотнік каманды пад назвай «ОК». Аўтар словаў Валер Навічкоў называе «Ойру» самай шчырай песьняй у рэпэртуары каманды. «Гэта ня значыць, што астатнія нашы творы няшчырыя, проста менавіта гэта песьня пра тое, што адбываецца з намі цяпер. Пра тое, што мы бачым, чуем, адчуваем і як да гэтага ставімся». Валер заўважае, што зь цягам часу гэтая песьня становіцца для музыкаў усё актуальней, маючы на ўвазе непрыемнасьці, якія перасьледуюць яго каманду апошнім часам.
Аснова рэпэртуару гурта Sex — песьні расейскамоўныя. Аднак, музыкі сьведчаць, што «Ойру» іх прыхільнікі на канцэртах успрымаюць вельмі цёпла, яе заўжды просяць выканаць, у тым ліку на канцэртах у суседнях краінах. «Спадзяемся, што наведнікам „Тузіну“ яна таксама прыйдзецца даспадобы», — кажа Валер.
Сачыць за навінамі гурта можна на іх афіцыйнай старонцы УКантакце.
SB, Tuzin.fm
Sex — Ойра (музыка — Зьміцер Галавач, словы — Валер Навічкоў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
МУЗЫКА-И ИДЕЯ GODS TOWER (ОЙРА), ПОДАЧА НЕЙРАДЮБЕЛЬ (УБИТЫЙ МАНТИРОВКАЙ)
Нядрэнна, падабаецца
урааа)) поздравляю)))
шыкоўная кампазіцыя, якая можа без праблемаў узняць настрой!
КАМЕНТАВАЦЬ