Джала
7541 / 2
15.11.2013

J:Морс. «Цмокаў» джалка

У другім туры на «Тузіне Гітоў» гурт «J:Морс» прадстаўляе сваю новую беларускамоўную кампазыцыю «Джала».

«Джала» — адзін зь першых вынікаў працы па падрыхтоўцы новага альбому, якую распачаў гурт «J:Морс» пры канцы лета 2013 году. Уладзімер Пугач кажа, што гатова яшчэ некалькі кампазыцыяў, але менавіта гэты твор найлепш выглядае на «сынглавую рэч», таму і паказваюць яго ў першую чаргу. «Я падумаў, што будзе слушна, каб менавіта гэтую песьню паказаць, бо па духу і ўспрыманьні яна для мяне найбліжэйшая за ўсе ў дадзены момант», — кажа лідэр «J:Морс». 

Менавіта «Джала» папрасілі выканаць «J:Морс» для падтрыманьня баявога духу кіраўніцтва баскетбольнага клюбу «Цмокі» падчас іх гульні ў «Менск-Арэне» зь літоўскім «Няптунасам». Будзе гучаць песьня і непасрэдна на сольных канцэртах гурта. 

SB, Tuzin.fm, фота — Аляксандар Ждановіч, budzma.org

J:Mорс — Джала (музыка і словы Ўладзімера Пугача). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. 

КАМЕНТАРЫ:

  • sb1 / адказаць
    15.11.2013 / 15:04

    Годная песьня!

  • WM / адказаць
    15.11.2013 / 18:56

    "усе маюць вострае джала, усё маюць позірк цяжкі..." (с) - зэтаўскае джала драйвовей.

  • КАМЕНТАВАЦЬ