Камняпад
6481 / 0
26.04.2016

TonqiXod: «Гульня ў насыпаньне гор мае адваротны бок» (аўдыё)

Гурт TonqiXod прастаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Камняпад», заключны трэк са свайго сьвежага EP «Лямант, хаос і вэрхал».

«Камняпад» выбітная ў творчасьці гурта хоць бы тым, што самая кароткая — яна гучыць усяго 3 з паловай хвіліны. Яе аўтар Уладзь Лянкевіч дадае, што яна атрымалася вясёлай ды лёгкай і спадзяецца, што яе тэкст слухачам лёгка запомніць ды падпець. «Гэта даволі гітарная імклівая песня — такая сабе хуткаплынная і напраўду горна-скалістая, — кажа Ўладзь. — У нейкай ступені яна расказвае пра ўнутраныя чалавечыя „камняпады“, але і аб тым што, магчыма, баўленьне, гульня ў „насыпаньне гор“ мае адваротны бок. І выклікае гэты самы камняпад».

Гэта заключны трэк з EP «Лямант, хаос і вэрхал», які музыкі прэзэнтавалі зусім нядаўна. Гэты рэліз анансуе будучы другі поўнафарматны альбом, на запіс якога гурт цяпер зьбірае грошы праз краўдфандынгавую плятформу Ulej.by.

TonqiXod — Камняпад (музыка гурта, словы Ўладзя Лянкевіча). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

[я недзе паміж надзеяй 

і безнадзейнасцю цяпер

перыяд падрыхтоўкі і ваганняў

сонца прымае форму неба

я хачу быць старым

і з лірай

каб то ціха зусім

 

то гудзела]

Мы з табой стаім на розных рэйках

Але нас яднае ток

Мой унутраны хаос і вэрхал

Валіць нас абодвух з ног

 

Мы з табой стаім на розных рэйках

Але нас яднае ток

Мой унутраны хаос і вэрхал

Валіць нас абодвух з ног

 

І нясе ўніз па горных рэках

Ледзь вынырваю па-над

Але не крычу таму што рэха

Выклікае камняпад

 

Але не крычу таму што рэха

Выклікае камняпад