
Akute. Бог — свойскі хлопец (аўдыё)
Магілёўскі гурт прадстаўляе на Tuzin.fm сваю новую песьню «О Божа мой», у якой музыкі вядуць размову з Богам, як з даўнім сябрам.
«О Божа мой» — першы самотнік з будучага альбому гурта. Музыку напісалі Стас Мытнік і Рома Жыгараў, а тэкст належыць Рому. «Песьня „О Божа мой“ — гэта размова з Богам як з даўнім сябрам, размова інтымная і містычная», — гэтак прадстаўляюць яе музыкі. Трэк запісаны з новай удзельніцай калектыву — за бубнамі ў Akute цяпер Vicky Fates. У запісе ўзяў удзел і чацьверты студыйны ўдзельнік гурта — Арцём Кузьняцоў (DJ Pryzma). Менавіта пад яго кіраўніцтвам быў знойдзены біт з олдскульнай драм-машыны, які пасаваў да тэксту. Зьвядзеньне песьні было зроблена ў Кіеве, Зьмітром Іванеем.
Праца над чацьвертым нумарным альбомам працягваецца. Музыкі выконваюць частку новага матэрыялу ў межах свайго туру «Ўсё павернецца», які праходзіць па гарадах Беларусі і Ўкраіны. За навінамі каманды можна сачыць праз афіцыйную суполку.
Песьня «О Божа мой» возьме ўдзел у 5-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm.
Tuzin.fm
Мы з табой сядзелі
У начным гатэлі
Нам было так радасна глядзець
Як яны гарэлі
Ты дарыў мне вечнасьць
У дыму адной на двух цыгарэт
О божа мой, сачы за мной
І паўтарай і паўтарай
О божа мой
Як мы тармазілі
На адзінай хвалі
Сустракаючы і сьмерць і жыцьцё
Як мы танцавалі
Ты рабіў усё празрыстым
Заміраючым нябёсным айцом
Адна з найлепшых беларускіх каманд. Людзі, якія адчуваюць прыгажосьць. Чытаю, часам, злараднае: "Ужо зьбіраюць менш, чым раней, хе-хе". А я думаю, што гэта ня важна - у кожнай творчай адзінкі ёсьць узьлёты й падзеньні папулярнасьці. Ганаруся, што вырас у адным горадзе, у адной краіне з гэтымі рабятамі.
+1!Янка, як заусёды у самую сярэдзiну_)
КАМЕНТАВАЦЬ