NGe. Лепей ня будзе, будзе яшчэ лепш (аўдыё)
Гурт NGe прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm новую песьню «Маяк». Музыкі заклікаюць верыць у свае ўласныя сілы і ўпарта ісьці да пастаўленай мэты.
Песьня «Маяк» — гэта вынік пошукаў новага гучаньня гурта NGe. «Яна поўніцца пазытывам і імкненьнем, верай ва ўласныя сілы, — распавядае аўтарка кампазыцыі і вакалістка каманды Вольга Баразна. — Наш твор пакліканы натхніць людзей упарта ісьці да мэты і не апускаць рукі. Гэта заклік да дзеяньня, нягледзечы на страх няўдачы».
Гэтая песьня для каманды Вольгі — першы вопыт выкарыстаньня электронікі ў аранжыроўках і адначасова першы сынгл з будучага поўнафарматнага альбома, які плянуецца да выданьня ў траўні гэтага году. Будучы рэліз аб’яднае ў сабе жорсткія гітарныя кампазыцыі, напаўпразрысты трып-гоп і экспэрымэнты з электронікай. «Наш альбом будзе складацца пераважна зь беларускамоўных трэкаў, розных з настрою і стылістыкі, але аб’яднаных агульным гучаньнем», — кажа Вольга.
Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйную суполку.
NGe — Маяк (музыка і словы Вольгі Баразны). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
Усе дарогі самі пераблыталі,
Сьцежкамі забытымі крочылі ўначы.
Ногі босыя да крыві пабітыя
І нічога ў цемнай далечы.
Толькі не пакідай усё так,
Недзе наперадзе, я адчуваю,
Хтосьці зладзіў маяк,
Мы адшукаем, яго адшукаем
Поўнымі ўспамінамі набытымі,
Уласнымі вачамі бачылі сьвятло,
Не маяк то быў — мы пераблыталі,
Шостае пачуцьцё нас сюды вяло.
Толькі не пакідай усё так,
Недзе на беразе, я так жадаю,
Мы збудуем маяк
усім, хто блукае, па сьвеце блукае.
Толькі не забывай,
Не пакідай усё так!
трэк трэба перасвесцi.
Так, маеш рацыю. Трэба перавесці яго ў другі дывізіён.
КАМЕНТАВАЦЬ