
Mikita ўзьляцеў на «Неба» (аўдыё+відэа)
Мікіта Ігнаценка сёлета на ўздыме — ягоны праект прызнаны адкрыцьцём году ў беларускай музыцы на прэміі «Героі году», а песьня «Неба» названая «Песьняю году па-беларуску» на АНТ. Яе жывая вэрсія бярэ ўдзел у зімовым туры аўдыёчарту на TuzinFM.
Лідэр праекту Мікіта Ігнаценка распавядае, што песьню «Неба» стварыў разам з таленавітым музыкам Андрэем Варанцовым, зь якім вучыўся ў школе. Цяпер Андрэй жыве ў Польшчы і ўсур’ёз займаецца электроннай музыкай. Сам жа Мікіта выправіўся ў Расею вучыцца і пачаў там рабіць кар’еру, але вырашыў вярнуцца на Радзіму ды заснаваў беларускамоўны электра-поп праект. Пра сваю небанальную гісторыю жыцьця сьпявак распавёў у праграме Belsat Music Live. Песьня «Неба» была запісаная акурат для гэтай праграмы.
Глядзець выданьне Belsat Music Live з удзелам Mikita
Cёлета Mikita быў прызнаны адкрыцьцём году на прэміі «Героі году», а таксама атрымаў узнагароду на дзяржаўным тэлеканале AНТ у праекце «Песьня году» за найлепшую беларускамоўную песьню году. Сачыць за навінамі Мікіты можна праз афіцыйную суполку.
Mikita — Неба (музыка Мікіты Ігнаценкі і Андрэя Варанцова, словы Мікіты Ігнаценкі)
TuzinFM
Ты побач
Я чую гэта
Ты неба
А я камэта
Ты верыш
І я трымаюся
Ты побач
І я зьвяртаюся
Дзе я
Дзе ты
Каханьне
Што паміж намі
Імгненьне
Як твая мара
Сьвітанак
І наша неба
Ты неба
А я камэта
Дзе я
Дзе ты
КАМЕНТАВАЦЬ