Да цябе
19605 / 0
16.04.2018

Беларускі трапікал-гаўс ад Mikita (аўдыё)

Пераможца ў намінацыі «Адкрыцьцё году» на прэміі TuzinFM «Героі году — 2017» электронны праект Mikita прэзэнтуе ў аўдыёчарце сваю новую песьню «Да цябе».

Трэк ствараўся ўзімку 2018-га. Быць можа таму музыкі напісалі ў анатацыі да яго: «Усім, хто стаміўся ад бясконцага холаду, адчуйце вясну разам з намі і насуперак усяму». Стыль «Да цябе» вызначаецца, як цёплы беларускі трапікал гаўс. Кампазыцыя прэзэнтаваная разам з лэйблам Danmann.

«Гэты сьпеў пра пачуцьцё. Пра каханьне і цеплыню душы. Яны лунаюць у паветры і саграюць усё наўкол. А таксама пра тое, што ўсё зьмяняецца, калі ў тваё жыцьцё прыходзіць вясна і ты ўрэшце чуеш гукі ўласнага сэрца», — сказаў з нагоды прэзэнтацыі трэку на TuzinFM лідэр праекту Мікіта Ігнаценка.

Трэк можна таксама паслухаць і набыць на лічбавых пляцоўках Apple Music, iTunes, Google Play, Яндекс.Музыка. Сачыце за навінамі праекту праз афіцыйную суполку.

Песьня «Да цябе» возьме ўдзел у першым туры аўдыёчарту ў сэзоне 2018/2019, які распачнецца ўвосень.

Mikita — Да цябе (музыка і словы Мікіты Ігнаценкі, Данілы Яцэвіча, Максіма Гетмана). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

TuzinFM

Усё маё жыцьцё што было раней

Ня ведаў я як я жыў безь цябе

Я так хацеў ляцець за табой хутчэй

Я нібыта ў моры нібы ў віры тваіх вачэй

 

І кожны дзень, кожны новы час

Я бачу сьвет, ён толькі для нас

Адчуеш ты маёй душы цяпло

Ўсё маё каханьне ляціць

Ад мяне да цябе (да цябе, да цябе)

 

Ад мяне да цябе

Ад мяне да цябе

Ад мяне да цябе

Ўсё маё каханьне ляціць

Ад мяне да цябе

Ад мяне да цябе

Ад мяне да цябе

 

Адзіныя жыцьцё і адзіны рух

Я адшукаў гэты мой сэрца гук

Я так хацеў ляцець за табой хутчэй

Я нібыта ў моры нібы ў віры тваіх вачэй

 

І кожны дзень, кожны новы час

Я бачу сьвет, ён толькі для нас

Адчуеш ты маёй душы цяпло

Ўсё маё каханьне ляціць

Ад мяне да цябе (да цябе, да цябе)

 

Ад мяне да цябе

Ад мяне да цябе

Ад мяне да цябе

Ўсё маё каханьне ляціць

Ад мяне да цябе

Ад мяне да цябе

Ад мяне да цябе (да цябе, да цябе)